В Кореличском районе наградили участников конкурса «Фликер — наш друг»
1 сакавіка на Гродзеншчыне стартаваў абласны конкурс відэаролікаў “Флікер — наш сябар”, арганізатарамі якога выступілі Гродзенскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў і Дзяржаўтаінспекцыя УУС Гродзенскага аблвыканкама.
У рамках конкурса было даслана 176 відэаработ ад удзельнікаў.
— На суд журы паступілі вельмі розныя відэаролікі: гульнявыя, падобныя на кароткія фільмы, павучальныя, натхняючыя на разважанне пра тое, як важна захоўваць правілы паводзін на дарозе, не падвяргаць сваё жыццё і здароўе небяспецы, — адзначылі ў абласным аб’яднані прафсаюзаў.
У конкурсе прынялі ўдзел і жыхары Карэліччыны — навучэнцы Мірскага дзяржаўнага каледжа і бухгалтар СВК “Маяк-Заполле” Вікторыя Казлоўская. З падарункамі да ўдзельнікаў абласнога конкурсу завіталі старшыня Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Высоцкая і старшыня Карэліцкага райкама Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Ірына Пянькоўская.
— Вялікі дзякуй усім удзельнікам за творчую актыўнасць і неабыякавасць, — сказала Наталля Высоцкая. — Вельмі прыемна бачыць, што ў нашым раёне жывуць таленавітыя рабяты, гатовыя радаваць нас сваёй творчасцю.
Усім удзельнікам конкурсу ўручылі памятныя падарункі ад Карэліцкага райкама Беларускага прафсаюза работнікаў АПК.