В Полужском детском саду проходит тематическое занятие «1 мая — День труда»
Цёплым днём вясновым ясным
Раней за ўсіх, дружок, сустракай
Дзіўнае, цудоўнае,
Добрае свята
Першамай!
У мэтах патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту, фарміравання пачуцця патрыятызму, любові да сваёй Радзімы і павагі да людзей розных прафесій у Палужскім дзіцячым садзе праходзіць тэматычны занятак “1 мая- дзень працы!”
Як вядома асноўны від дзейнасці дарослых людзей — праца. Любоў да працы ў дзіцячым садзе прывіваецца дзецям практычнымі заняткамі. Малодшыя выхаванцы асвойваючы прадметную дзейнасць, імкнуцца ўсё зрабіць самі: памыць посуд, падмесці падлогу, паліць кветачкі, старэйшыя дзеці абыгрываюць працу дарослых, спрабуючы свае сілы ў розных «прафесіях». Для гэта ва ўстанове створана прадметма развіваючае асяроддзе і ўсе неабходныя ўмовы да навучальнай дзейнасці, а гэта сур’ёзная дзіцячая праца.
Вольга Бумай, выхавацель дашкольнай адукацыі