25 мая в Кореличском районе ГАИ провела профилактический рейд
У сувязі з заканчэннем навучальнага года і пачаткам летніх канікул, у мэтах папярэджання дарожных здарэнняў з удзелам дзяцей з 25 мая па 5 чэрвеня ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага ― дзеці!”.
Так, 25 мая супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі сумесна з работнікамі інспекцыі па справах непаўналетніх, аддзела адукацыі Карэліцкага райвыканкама, юнымі інспектарамі дарожнага руху і журналістам раённай газеты падчас рэйду нагадалі аўтамабілістам, што наперадзе лета і ў школьнікаў хутка пачнуцца канікулы, а гэта значыць, што на дарогах варта праявіць максімальную пільнасць і асцярожнасць. Удзельнікі рэйда ўручылі аўтамабілістам флікеры.
Як лічаць самі вадзіцелі, такія акцыі карысныя не толькі для кіроўцаў, але і для дзяцей-пешаходаў. Прыцягваючы ўвагу грамадскасці да праблемы, гэтым самым мы разам забеспячваем бяспеку дзяцей і падлеткаў на дарозе, павышаем узровень адказнасці бацькоў і вадзіцеляў.
– Хочацца яшчэ раз звярнуцца да бацькоў і заклікаць іх у першую чаргу думаць пра бяспеку дзяцей у любой дарожнай сітуацыі, – кажа начальнік ДАІ па абслугоўванні Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў Дзмітрый Аскерка. – Дзецям кожны дзень перад школай нагадвайце, каб яны былі вельмі асцярожныя і выконвалі правілы дарожнага руху.
Паважаныя дарослыя! Супрацоўнікі міліцыі настойліва рэкамендуюць выконваць элементарныя правілы дарожнага руху і быць годным прыкладам для пераймання падрастаючаму пакаленню.