Бригадир производственной бригады КСУП «Царюка» Иван Кривицкий удостоен награды за добросовестный труд

Работнікі сельскай гаспадаркі ў нашай краіне заўжды ў пашане. Менавіта яны дзень і ноч шчыруюць для таго, каб на нашых сталах быў свежы духмяны хлеб, смачнае малако.

З нагоды Свята працы і 120-годдзя прафсаюзнага руху ў Беларусі на Карэліччыне працягваюць ушаноўваць працаўнікоў вёскі. З прыемнай місіяй — павіншаваць брыгадзіра вытворчай гаспадаркі ў раслінагадоўлі КСУП “Царука” Івана Крывіцкага — у гаспадарку завітала старшыня Карэліцкага райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Пянькоўская.

— Дзякуючы вашай стваральнай працы мы можам быць упэўнены ў харчовай бяспецы нашага раёна і краіны, — адзначыла Ірына Леанідаўна.

Да віншаванняў далучыўся дырэктар КСУП “Царука” Валерый Чыжык.

Пра сябе Іван Крывіцкі расказвае, што працуе ў гаспадарцы амаль з самага дзяцінства:

— Гаспадарка накіравала мяне на вучобу ў Навагрудскі сельгастэхнікум, пасля заканчэння якога я быў прызваны ў армію. Адслужыўшы, врянуўся на радзіму і ўсё жыццё шчырую тут.

Спачатку мужчына працаваў брыгадзірам, потым заняў пасаду агранома па кармах, пасля чаго быў назначаны загадчыкам участка. Прызнаецца, што праца яму вельмі падабаецца:

— Шчыра кажучы, у горадзе доўга знаходзіцца не магу, — расказвае Іван Яўгеньевіч. — А ў вёсцы і дыхаецца лягчэй, нягледзячы на тое, што тут шмат работы. Але работа гэта цікавая.

Зараз у КСУП “Царука” ідуць работы па сяўбе кукурузы. На зерне пасеяна 130 га, на сілас — 151 га. Таксама ў гаспадарцы пасеялі 180 га цукровых буракоў і 95 га яравога ячменю.

Сяргей СТОЛЯР