Делегат ВНС Юлия Бояренко: «Наша задача — работать ради будущего нашей страны»

Дэлегат Усебеларускага народнага сходу, загадчык аддзела рамеснай дзейнасці «Карэліцкі Дом рамёстваў» ДУ «Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці» Юлія Баярэнка падчас сустрэчы з працаўнікамі райЦГЭ расказала пра ход правядзення VІІ Усебеларускага народнага сходу і асаблівую ўвагу звярнула на пытанні абмеркавання Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны Рэспублікі Беларусь. Прамоўца адзначыла вялікую важнасць гэтых дакументаў, якія ўтрымліваюць нашы нацыянальныя інтарэсы.

Тэма бяспекі на сходзе прагучала ва ўсіх выступленнях. «У нас спакойна на вуліцах, і не трэба хвалявацца за дзяцей, калі яны там гуляюць. Наша задача — працаваць дзеля будучага нашай краіны», — адзначыла прамоўца.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Таццяны ГЕРМАНЮК