Главный редактор учреждения «Редакция газеты «Полымя» Инна Лейко: «Всебелорусское народное собрание — это пример настоящей демократии»
Галоўны рэдактар установы “Рэдакцыя газеты “Полымя”, старшыня Карэліцкай РА ГА “Белая Русь” Іна Лейка сустрэлася з калектывамі сектара спорту і турызму Карэліцкага райвыканкама і Карэліцкага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.
Тэмай сустрэчы стала пасяджэнне сёмага Усебеларускага народнага сходу.
— Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка аздначыў, што Усебеларускі народны сход — сучасны варыянт старажытнага веча, — сказала Іна Іосіфаўна. — Праз УНС беларускі народ сам вырашае сваю будучыню. Гэта яскравы прыклад сапраўднай дэмакратыі.
У сваім выступленні прамоўца прывяла словы Кіраўніка дзяржавы аб напружанай знешнепалітычнай абстаноўцы вакол нашай краіны, а таксама ўроках, якія беларусы вынеслі пасля 2020 года, калі стала зразумела, хто з’яўляецца ворагам нашай дзяржавы, а хто яе падтрымлівае.
Выступоўца засяродзіла ўвагу на словах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Старшыні Усебеларускага народнага сходу Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што мы павінны быць моцнымі, каб захаваць мір у сваёй краіне, захаваць традыцыі і духоўны стрыжань.
Было ўзнята на сустрэчы і пытанне будаўніцтва Саюзнай дзяржавы з Расіяй:
— “Наша саюзнае будаўніцтва — узор саюзу суверэнных народаў. І гэта мадэль мае шансы на поспех і пашырэнне ўдзельнікаў”, — працытавала Іна Лейка словы Кіраўніка дзяржавы. — Прэзідэнт у чарговы раз падкрэсліў, што гэта саюз дзвюх незалежных дзяржаў, што гэты саюз будуецца без прымусу, на раўнапраўнай аснове.