Учащиеся средней школы №1 г.п. Кореличи Дарья Лукашенко и Кирилл Лукутов вспоминают своих прадедов-фронтовиков

9 мая Рэспубліка Беларусь адзначыць 79-ю гадавіну Вялікай Перамогі – для беларусаў гэта свяшчэннае свята, даніна памяці, глыбокай павагі і ўдзячнасці савецкім воінам, працаўнікам тылу, партызанам і падпольшчыкам — усім, хто набліжаў Перамогу.

Васьмікласнікі сярэдняй школы № 1 г.п. Карэлічы Дар’я Лукашэнка і Кірыл Лукутоў з партрэтамі прадзедаў-франтавікоў

Наш святы абавязак — берагчы памяць і штодзённай сваёй працай даказваць, што мы — сучасныя беларусы — годныя спадчыннікі Перамогі нашых дзядоў і прадзедаў.

Васьмікласнікам сярэдняй школы № 1 г.п. Карэлічы Кірылу Лукутову і Дар’і Лукашэнка пра вайну расказвалі іх прадзеды.

— Мой прадзядуля Іван Іванавіч Ліпскі нарадзіўся ў 1902 годзе ў в. Стрэльнікі. У ліпені 1944 года быў мабілізаваны ў сапёрны полк. 23 верасня 1945 года пасля сур’ёзнага ранення дэмабілізаваны. Узнагароджаны медалём “За адвагу», ордэнам Славы III ступені, медалямі «За перамогу над Германіяй» і «За ўзяцце Кёнігсберга», — з гонарам расказвае Кірыл.

— Сярод удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны быў і мой прадзед Ніканор Піліпавіч Валчок, — дзеліцца ўспамінамі Дар’я. — Ён нарадзіўся ў 1924 годзе ў простай сялянскай сям’і. У 1944 годзе яго прызвалі на фронт. Быў стралком, потым артылерыстам. Прымаў удзел у ваенных дзеяннях у складзе 1-га Беларускага фронту. Падчас наступлення на Варшаву адбылася яго сустрэча з маршалам Савецкага Саюза Г. К. Жукавым. Прадзядуля гутарыў з Георгіем Канстанцінавічам пра стан салдат. Прадзядуля ўзнагароджаны медалямі «За адвагу», «За ўзяцце Берліна», «За вызваленне Варшавы», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне», ордэнам Вялікай Айчыннай вайны, юбілейнымі медалямі за вызваленне Беларусі. Ужо шмат гадоў няма ў жывых майго прадзеда, але наша сям’я памятае і ганарыцца ім. Мы ўсе павінны ганарыцца сваімі продкамі, якія выратавалі свет ад фашыстаў. Мы абавязаны памятаць, якой цаной нам дасталася Перамога.

#ДЕНЬ_ПОБЕДЫ_НА_ГРОДНЕНЩИНЕ

Іна ЛЕЙКА

Фота аўтара