Питание аграриев на контроле профсоюзов
Аграрыі Карэліччыны актыўна павялічваюць тэмпы пасяўной кампаніі, засяваючы яравымі культурамі гектар за гектарам. Механізатары з раніцы да вечара знаходзяцца ў полі. У гаспадарках добра разумеюць, што добры працаўнік — сыты працаўнік, таму клапоцяцца аб тым, каб людзі, якія шчыруюць на зямлі, своечасова атрымлівалі гарачае харчаванне. За тым, у якіх умовах гатуецца ежа, як і чым кормяць аграрыяў, пільна сочаць прафсаюзы і санітарная служба раёна.
Прайшла праверка сталовай ААТ “Карэлічы-Лён”. Загадчык сталовай Алена Лазарэвіч расказвае, што цяпер тут атрымліваюць харчаванне 50-60 чалавек:
— Пасяўная кампанія амаль закончылася, пачынаецца апрацоўка пасеваў, таму ў полі харчуецца менш людзей. Зараз у полі харчуецца 15 чалавек, абеды ім дастаўляюцца ў індывідуальных тэрмасах.
У сталовай кажуць, што стараюцца гатаваць для работнікаў прадпрыемства разнастайную ежу. Меню састаўляецца згодна з тэхналагічнымі картамі. Калі ж у кагосьці ёсць нараканні па складзе абеда, работнікі сталовай улічваюць іх у наступны раз.