Председатель Кореличского райисполкома Андрей Гордей встретился с футбольной командой «Буревестник»

Старшыня Карэліцкага райвыканкама Андрэй Гардзей сустрэўся з футбольнай камандай “Буравеснік”. Кіраўнік раёна пазнаёміўся з членамі каманды і пацікавіўся, якую дапамогу можа аказаць спартсменам райвыканкам:

— Футбол сапраўды стаў народным відам спорту, за якім сочыць большая частка насельніцтва, таму я звяртаюся да вас: калі вы адчуваеце ў нечым патрэбу, звяртайцеся за дапамогай. Вы прадстаўляеце наш раён на спартыўнай арэне вобласці, таму мы павінны аказваць вам падтрымку. І я абяцаю, што гэта дапамога будзе аказана.


У канцы сустрэчы Андрэй Гардзей уручыў футбалістам новую форму. У адказ загадчык сектара спорту і турызму Карэліцкага райвыканкама ўручыў Андрэю Валер’евічу камплект формы каманды райвыканкама.


— Для каманды вельмі прыемна адчуваць падтрымку як мясцовай улады, так і балельшчыкаў, — сказаў Аляксандр Галушка. — Калі ты адчуваеш, што за тваімі плячамі надзейная апора ў выглядзе землякоў, родных і блізкіх, тады з’яўляецца дадатковы стымул змагацца і перамагаць.