Многодетная семья Шнырко представит Кореличский район на областном этапе республиканского конкурса «Семья года»

Пераможцамі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу «Сям’я года-2024», які адбыўся ў красавіку, стала шматдзетная сям’я Яўгена і Кацярыны Шнырко з г.п. Мір. У ёй выхоўваецца трое дзяцей: сын Дзмітрый, дочкі Софія і Паліна. Сям’я Шнырко прадставіць Карэліччыну на абласным этапе конкурсу «Сям’я года-2024». 

— Чытачам раённай газеты «Полымя» ўжо вядома аб вашай сям’і. І гэта не выпадкова: вы — неаднаразовы пераможца розных конкурсаў. Якія пачуцці авалодваюць вамі напярэдадні правядзення абласнога этапу конкурсу?

Яўген: Адчуваю вялікую цікавасць, хочацца годна выступіць, паказаць сябе і данесці свае думкі новай аўдыторыі.

Кацярына: Для мяне падрыхтоўка да абласнога этапу конкурсу — вельмі адказная і хвалюючая падзея. Я разумею важнасць і маштаб дадзенага мерапрыемства. Хочацца прадставіць гледачам свой сямейны праект, расказаць пра свой вялікі і слаўны радавод, паказаць сувязь са сваімі продкамі.

Сын Дзмітрый: Мне вельмі прыемна, што мая сям’я прайшла на абласны этап. Я ўдзячны сваім бацькам за актыўную падрыхтоўку, дапамогу і падтрымку. Прызнаюся, што адчуваю невялікае хваляванне.

— Чалавек імкнецца захаваць у сваёй памяці цёплыя ўспаміны пра гады дзяцінства. Якія былі традыцыі ў вашых сем’ях?

Яўген: У мяне засталіся самыя цёплыя ўспаміны аб сваім дзяцінстве. Разам з бацькамі мы часта бавілі вольны час, адзначалі ўсе святы, шмат працавалі і займаліся хатняй гаспадаркай. Успамінаю моманты зносін з маімі бацькамі з цяплом і радасцю, а некаторыя памятаю, як быццам яны былі ўчора.

Кацярына: Успамінаю свае дзіцячыя гады з усмешкай на твары. Я заўсёды была акружаная ўвагай і клопатам бацькоў, бабулі і дзядулі. Мы жылі ў вёсцы, таму з ранніх гадоў нашай сямейнай традыцыяй была сумесная праца, а пасля працы мы абавязкова збіраліся ўсе разам за сямейным сталом ці праглядам кінафільма.

— Як стала вядома, сямейнай традыцыяй у вашай сям’і з’яўляецца сямейная вячэра, якая дапамагае ўмацаваць сямейныя адносіны. Чым асаблівым яна вызначаецца?

Яўген: Адметнай рысай нашых сямейных вячэр з’яўляецца разнастайнасць нацыянальных кухняў. Я вельмі люблю стравы казахскай кухні, асабліва радуе, калі мы ўсёй сям’ёй прымаем удзел у падрыхтаванні мантаў.

Кацярына: Кожны раз, калі мы з мужам і дзецьмі збіраемся за сталом, я радуюся агульнай сямейнай трапезе. Гэта не толькі магчымасць пакаштаваць смачныя стравы, але і цудоўны момант правесці дружна час, абмеркаваць, як прайшоў дзень у кожнага члена сям’і.

Паліна: Калі мы збіраемся з бацькамі за сямейнай вячэрай, заўсёды распавядаем, як прайшоў дзень у школе і ў садку, чым цікавым мы займаліся.

Софія: Я люблю дапамагаць маме выпякаць пірог ці смачнае пячэнне, а потым разам піць гарбату.

— У вашай сям’і ёсць дэвіз? Як яго ператвараеце ў жыццё?

Кацярына: Наш дэвіз: «Сям’я — гэта шчасце, сям’я — гэта дом, усе нашы мары ўвасабляюцца ў ім». Сям’я і дом для кожнага з нас напоўнены непаўторным духам, стылем і ўкладам. Гэта любоў і клопаты, радасці і нават моманты смутку. Кожны з нас знаходзіць у сям’і псіхалагічны прытулак, прытулак для душы. Наш дом — гэта месца, дзе заўсёды ўтульна і камфортна кожнаму.

— У народнай прымаўцы сцвярджаецца: «У каго дзеці, у таго шчасце». У вашай сям’і іх трое — і, відавочна, што вы шчаслівыя тройчы. У чым сакрэт вашага сямейнага шчасця?

Яўген: Асаблівага сакрэту няма, на самой справе ўсё проста. Па жыцці і ў працэсе выхавання сваіх дзяцей я прытрымліваюся правіла «Хочаш быць шчаслівым — будзь ім». Шчасце залежыць ад самога чалавека, яго думак і настрою.

Кацярына: З адкрытай душой хочацца сказаць, што кожнае маё дзіця — гэта цуд. Кожны дзень я дзякую Усявышняму, што магу адчуваць шчасце мацярынства, любові і радасці да ўсёй маёй сям’і. Муж і дзеці — галоўнае дасягненне майго жыцця, у гэтым і ёсць сямейнае шчасце.

Дзеці: Наша сям’я — гэта вялікая крэпасць, тут мы адчуваем сябе ў бяспецы. Нашы мама і тата — самыя блізкія і любімыя людзі, яны заўсёды дапамогуць, падтрымаюць і навучаць. Для нас гэта самае галоўнае.

— Існуе меркаванне, што матчыны рукі заўсёды мяккія, а бацькоўскае слова дарэмна не гаворыцца. Якія вашы асноўныя правілы ў сям’і і вашы бацькоўскія абавязкі?

Яўген: Я вучу сваіх дзяцей рознабаковаму развіццю і працавітасці. Вучу быць удзячнымі за тое, што ў іх ёсць, і ўносіць свой уклад у якасць жыцця нашай сям’і. Прывіваю сыну і дочкам важнасць шанавання бацькоў, бабуль і дзядуляў, а таксама ўсіх продкаў, якія ўносілі свой важкі ўклад у наша жыццё.

Кацярына: У нашай сям’і мы прытрымліваемся розных правілаў: ставіцца адзін да аднаго з любоўю і павагай, калі камусьці сумна, дапамагчы, падбадзёрыць. Усмешкі на тварах — абавязковая ўмова, таму практыкаванне «Сонейка» — норма для ўсіх членаў сям’і. Сям’я для нас — гэта адказнасць за дзяцей, гэта пастаянны клопат і падтрымка.

— Ці служыць асноўная праца падспор’ем у выхаванні дзяцей у сям’і?

Яўген: Сапраўдны бацька — гэта той, які ўдзельнічае ў станаўленні асобы дзіцяці, як у духоўным, так і ў матэрыяльным плане, прычым якасна. Я хачу быць прыкладам для сваіх дзяцей, каб у іх было жаданне, гледзячы на мяне, цягнуцца і ўдасканальвацца ў сваім развіцці. А калі мае дзеці звяжуць прафесійнае жыццё з медыцынай, я буду толькі рады.

Кацярына: Безумоўна, мая педагагічная дзейнасць накладвае адбітак на выхаванне ўласных дзяцей. Для мяне важна аказваць дапамогу сваім дзецям у пераадоленні жыццёвых перашкод, цікавіцца іх справамі. Я стараюся гарманічна спалучаць дысцыпліну і заахвочваць дзяцей праяўляць ініцыятыву і самастойнасць. Звяртаю асаблівую ўвагу на выхаванне такіх чалавечых якасцей, як шчодрасць, разумнасць у спажыванні, клопат пра блізкіх, чуласць і чалавечнасць.

— Што дае ўдзел у правядзенні конкурсаў?

Сям’я Шнырко: Удзел у конкурсе дапамагае нашай сям’і развіваць і праяўляць свае творчыя здольнасці, дапамагае самавыяўленню, развіццю аратарскага мастацтва. Выступленне на сцэне дапамагае нам данесці свае жыццёвыя прынцыпы і сямейныя каштоўнасці вялікай аўдыторыі, падзяліцца сваімі традыцыямі і актыўнай грамадзянскай пазіцыяй.

— Сям’я — пачатак усіх пачаткаў. Што б вы параілі маладым, якія знаходзяцца ў роздумах па пытанні стварэння сваёй сям’і?

Яўген: Стварэнне сям’і – гэта важны і вельмі патрэбны крок у жыцці кожнага чалавека. Калі маладыя людзі кахаюць адзін аднаго і гатовы прайсці па жыццёвай дарозе разам, не трэба баяцца стварэння сям’і. Таксама маладым парам хочацца парэкамендаваць карыстацца пачуццём гумару і праяўляць цярпімасць да недахопаў характару сваёй палавіны.

Кацярына: Стварэнне і захаванне сямейных адносін — вялікая праца, а таксама праяўленне мудрасці, усвядомленасці, узаемных уступак. У сілах мужчыны і жанчыны падтрымліваць агонь кахання. Галоўнае — умець размаўляць і дамаўляцца адзін з адным, не пасаваць перад цяжкасцямі, дапамагаць адзін аднаму.

— 15 мая — Дзень сям’і. Свята адзначаецца вясною, калі ўсё абуджаецца ў прыродзе і душы, і з’яўляюцца новыя мары. Якія ў вас пажаданні чытачам раённай газеты «Полымя»?

Сям’я Шнырко: Жадаем усім чытачам газеты і ўсім сем’ям Карэліцкага раёна здароўя, сямейнага шчасця, каб у кожнай сям’і панавалі любоў і павага, узаемаразуменне і дабрабыт, спакой і парадак. Няхай звонкія дзіцячыя галасы прыносяць радасць, а мудрыя парады старэйшага пакалення дапамагаюць захаваць сямейныя традыцыі і шчасце!

Государственная поддержка семей в Беларуси

Крепкая семья является основой развития государства. По данным переписи населения 2019 года, в Беларуси насчитывалось 2 612 413 семей. В 2023 году в стране было зарегистрировано более 56 тыс. браков. В республике постепенно увеличивается количество многодетных семей. В настоящее время в стране насчитывается почти 124 тыс. многодетных семей, в которых воспитывается 405 тыс. детей.

Государство сохраняет свои социальные обязательства по поддержке семей с детьми. В стране обеспечен рост размеров пособий по уходу за детьми, введены дополнительные виды материальной поддержки семей, предоставляется широкий спектр соцуслуг. В 2024 году на систему государственных пособий выделено Br3,4 млрд, из них Br1,8 млрд —  на выплату пособий по уходу за детьми в возрасте до трех лет.

Ряд гарантий и поддержка реализуются и в семьях, где воспитываются дети-сироты и дети, оставшиеся без попечения родителей. В настоящее время около 12 тыс. детей-сирот воспитываются в почти 7,7 тыс. замещающих семьях. Это и опекунские семьи, и приемные семьи, и детские дома семейного типа. Для них предусмотрено государственное обеспечение —  ежемесячные денежные выплаты их приемным родителям, родителям-воспитателям, опекунам, а также возмещение средств на коммунальные услуги, которые связаны с содержанием детей-сирот.

Меры государственной поддержки действуют также для семей, усыновивших детей. Указом Президента Республики Беларусь от 30 июня 2014 г. № 330 «О государственной поддержке семей, усыновивших (удочеривших) детей» предусмотрены ежемесячные денежные выплаты на усыновленных детей до достижения ими возраста 16 лет. Сейчас на воспитании граждан-усыновителей находится более 7 тыс. усыновленных детей. Для более чем 5 тыс. из них осуществляются ежемесячные денежные выплаты.

Одной из самых значимых мер по поддержке семей при рождении третьих и последующих детей в Беларуси является семейный капитал —  единовременное предоставление безналичных денежных средств с 1 января по 31 декабря 2024 года составляет Br31 480. По состоянию на 1 мая 2024 года для многодетных семей открыто 137 379 депозитных счета «Семейный капитал». Это 82,6 тыс. депозитных счетов на сумму $826 млн и 54,8 тыс. —  на сумму Br1,39 млрд. Кроме того, ежегодно многодетным семьям оказывается единовременная материальная помощь к началу учебного года.

Падрыхтавала Галіна СМАЛЯНКА

Фота з архіва сям’і Шнырко