В Кореличском районе членские билеты получили 14 членов Белорусской партии “Белая Русь”
У Карэліцкім раёне членскія білеты атрымалі 14 членаў Беларускай партыі “Белая Русь”. Цырымонію ўручэння прымеркавалі да гадавіны ўтварэння арганізацыі.
— Нягледзячы на тое, што наша партыя самая маладая ў нашай краіне, мы з гонарам вытрымалі першы экзамен — у ходзе адзінага дня галасавання нашы кандыдаты былі выбраны дэпутатамі, — адзначыў старшыня Карэліцкага РА Беларускай партыі “Белая Русь” Яўген Чычкан. — У Карэліцкім раёне ў шэрагі партыі “Белая Русь” уступілі 112 чалавек, мы атрымліваем новыя заявы. Для нас галоўнае — гатоўнасць людзей працаваць па актуальных накірунках, прапаноўваць свае ідэі і ўвасабляць іх у жыццё.
— У сучасным свеце нам, людзям, неабыякавым да будучыні сваёй краіны, неабходна яднанне для рэалізацыі мноства актуальных і надзённых пытанняў, — кажа старшыня Карэліцкага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Наталля Галушка. — Уступаючы ў шэрагі Беларускай партыі «Белая Русь», я ўпэўнена, што мы многага зможам дасягнуць разам. У тым ліку пабудаваць моцную і квітнеючую краіну, дазволіць кожнаму грамадзяніну адчуваць сябе свабодным, самадастатковым, незалежным, з магчымасцю рэалізаваць свае мэты і планы ў роднай краіне. Зможам больш актыўна прывіваць патрыятычныя і духоўна-маральныя каштоўнасці, культурныя традыцыі.