В Мирском замке состоялась встреча с делегатом ВНС Фёдором Жуком
Дэлегат Усебеларускага народнага сходу дырэктар ААТ “Карэлічы-Лён” Фёдар Жук правёў сустрэчу з калектывам установы “Музей “Замкавы комплекс “Мір”. Удзел у сустрэчы прынялі старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксей Гаўрош і дырэктар установы, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Лойка, якія падзяліліся сваімі ўражаннямі ад УНС.
Фёдар Мікалаевіч падзяліўся ўражаннямі ад народнага веча, расказаў, як праходзіў сход і пра яго ключавыя моманты, адзначыўшы вельмі высокі ўзровень арганізацыі і правядзення. Асобна выступоўца спыніўся на пытаннях абмеркавання Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны Рэспублікі Беларусь:
— УНС — гэта вышэйшая ступень народаўладдзя. Мы разам прымаем важнейшыя для краіны рашэнні. І на нас як на дэлегатах ляжыць велізарная адказнасць, — сказаў Фёдар Мікалаевіч. — Кожны павінен на сваім працоўным месцы добрасумленна працаваць і рабіць усё, што ад яго залежыць, каб умацаваць нашу эканоміку, каб захаваць мір. Вельмі важна зараз данесці да людзей тыя задачы, якія паставіў Кіраўнік дзяржавы старшыня УНС Аляксандр Лукашэнка.
Фёдар Жук таксама спыніўся на словах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб тым, што нягледзячы на санкцыі, уведзеныя супраць нашай краіны, Беларусь — сацыяльна развітая дзяржава, якая здолела пераарыенціраваць сваю работу, знайсці новыя рынкі збыту і далей развівацца, незалежна ад іншых дзяржаў.
— Нездарма лозунгам сёмага склікання УНС стаў выраз “Час выбраў нас”, — рэзюмаваў Фёдар Мікалаевіч. — Кожны беларус, незалежна ад занятку і месца працы, павінен сумленна выконваць сваю працу, імкнуцца да развіцця, да паляпшэння сваіх рэзультатаў, тады наша краіна зможа далей ісці шляхам развіцця і мірнага стварэння.