Члены ИПГ № 5 Кореличского райисполкома встретились с коллективом ГУО «Детский сад № 2 г.п. Кореличи»

З нагоды правядзення адзінага дня інфармавання насельнітцтва члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы № 5 Карэліцкага райвыканкама наведалі дзяржаўную ўстанову адукацыі «Дзіцячы сад № 2 г. п. Карэлічы». Напачатку сустрэчы намеснік старшыні райвыканкама Яўген Чычкан адзначыў важнасць прафесіі педагога ў справе выхавання падрастаючага пакалення і заклікаў іх зрабіць усё магчымае для летняга аздараўлення дзяўчынак і хлопчыкаў.

Далей у сваёй прамове кіраўнік інфармацыйна-прапагандысцкай групы надаў пэўную ўвагу асноўнай тэме «Беларусь — ад вызвалення да незалежнасці (да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аперацыя «Баграціён»). «У нас свая дзяржава, прыгожая і дагледжаная, і добразычлівыя людзі. Мір і спакой на нашай зямлі прынеслі салдаты ў далёкім 45-м. Нам не патрэбна вайна. Наша пакаленне памятае яе ўрокі і ўдзячна вызваліцелям за Вялікую Перамогу,» — адзначыў Яўген Мікалаевіч. Прамоўца выказаў гонар за дзяржаву са стрыжнем, у якой шмат зроблена за апошнія гады дзеля яе росквіту і дабрабыту людзей. У Беларусі змаглі стварыць свабодную і незалежную краіну, і кожны можа прааналізаваць пройдзены шлях і зрабіць сваю ацэнку.

Старшыня Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Высоцкая
заклікала захоўваць правілы тэхнікі бяспекі па папярэджванні траўматызму. Людзі павінны берагчы сябе.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота прадстаўлена ДУА «Дзіцячы сад № 2 г.п.Карэлічы»