Гурт «Дразды» з канцэртнай праграмай «Хата бацькоў» наведаў Карэлічы

Гэта ўжо другі канцэрт “Драздоў” на Карэліччыне (першы адбыўся ў лютым 2023 года), а ў гастрольным графіку спевакоў — 280-ы. І ў буйным горадзе, і ў невялікім мястэчку групу сустракаюць не толькі бурнымі апладысменамі. Гэта якраз той выпадак, калі зал устае і падпявае.

На гэты раз “Дразды” праспявалі як свае народна любімыя хіты: “Хата бацькоў”, “Вярба”, “Сланечнік”, “Каханая дзяўчына”, так і новыя: “Маё дзяцінства”, «Ноч купальская».

Сапраўды зорным часам стаў канцэрт гастралюючых знакамітасцяў для вучня Жухавіцкай сярэдняй школы Арсенія Знайдзёна. Хлопчык выйшаў на сцэну, каб падарыць салісту гурта Віталію Карпанаву кветкі, і заадно прызнаўся, што яго любімая песня – “Сланечнік”. Калі ж лідар групы пранаваў хлопчыку праспяваць хіт са сцэны пад гітару, той не разгубіўся і даволі ўпэўнена выканаў кампазіцыю. Зал узнагародзіў юнага земляка шчырымі апладысментамі.

-Вядома, кветкі я купіў загадзя, а вось спяваць не рыхтаваўся, гэта быў экспромт, — расказаў хлопчык пасля канцэрта.

Задаволеныя слухачы, правёўшы музыкантаў са сцэны бурай эмоцый і апладысментаў, затрымаліся, каб зрабіць памятныя фота з удзельнікамі гурта.

Іна ЛЕЙКА

Фота аўтара