Советы от Кореличского ОСВОД, как сделать свое лето безопасным
Наперадзе доўгачаканае лета, калі многія імкнуцца адпачыць каля вады.
Вада — добры сябар чалавека, які дапамагае атрымаць максімум задавальнення ад адпачынку і ўмацаваць здароўе. Аднак яна не церпіць легкадумнасці і можа з’яўляцца крыніцай павышанай небяспекі. У пачатку лета ў Жлобіне затанулі двое падлеткаў.
Паводле папярэдніх звестак следчых, рабяты, 14 і 15 гадоў, адпачывалі на беразе возера. Нягледзячы на забарону купання ў дадзеным вадаёме, яны вырашылі паплаваць, але не разлічылі свае сілы і патанулі. Целы з вады дасталі вадалазы Жлобінскай выратавальнай станцыі АСВОД.
Каб лета стала бяспечным, кожны чалавек павінен ведаць элементарныя правілы бяспекі на вадзе.
Карэліцкая раённая арганізацыя АСВОД нагадвае: калі купаешся, побач павінны знаходзіцца людзі. Нельга ўжываць алкагольныя напоі, знаходзячыся каля вады. Не варта заходзіць на глыбокае месца, калі дрэнна плаваеш. Нельга ныраць у незнаёмых месцах — там могуць быць затопленыя галіны, камяні, карані дрэў. Заплываць за буйкі таксама нельга, як і ладзіць у вадзе гульні, звязаныя з захопамі. Нельга таксама плаваць на дошках, самаробных плытах, надзіманых аўтамабільных камерах. Дзецям забаронена не толькі купацца, але і знаходзіцца каля вадаёмаў, калі побач няма бацькоў.
Таксама ў АСВОДзе нагадалі, што купацца на тэрыторыі Карэліцкага раёна можна толькі на возеры Юбілейным. На ўсіх астатніх вадаёмах купанне забаронена!
Сяргей СТОЛЯР