На базе СПК «Свитязянка-2003» проведено выездное заседание клуба «Молодой специалист», посвященное Году качества

Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Свіцязянка-2003» стаў месцам правядзення выязнога пасяджэння клуба «Малады спецыяліст». І гэта не выпадкова: гаспадарка лічыцца перадавой у раёне, і тут ёсць што паказаць і пра што расказаць. Удзельнікі — маладыя спецыялісты ўстаноў, арганізацый, прадпрыемстваў Карэліччыны, якія прыступілі да працоўнай дзейнасці ў 2023 годзе.

Першая сустрэча адбылася ў актавай зале адміністрацыйнага будынка сельгаскааператыва. Тут маладых спецыялістаў шчыраў вітаў старшыня СВК «Свіцязянка-2003» Аляксандр Мяцеліца, які расказаў аб справах гаспадаркі. СВК працуе ў двух накірунках: жывёлагадоўлі і раслінаводстве. Функцыянуюць два вытворчыя ўчасткі: № 1 у аграгарадку Райца і № 2 у аграгарадку Варонча. У мінулым годзе ў разліку на адну карову атрымана 11689 літраў малака, а ўраджайнасць збожжавых склала 74 цэнтнеры з гектара.
Аляксандр Аляксадравіч адзначыў, што з пастаўленымі задачамі сельгаскааператыў паспяхова спраўляецца: «У раёне амаль усе Кубкі пераможцаў забралі, а на выставе «Белаагра» занялі прызавыя трэція месцы». Назіраецца прыток маладых спецыялістаў. Заключаюцца мэтавыя накірункі і выплочваецца пяць базавых велічынь. Маладыям спецыялістам прадастаўляецца жыллё, ім выплочваюцца пэўныя даплаты, яны могуць браць бяспрацэнты займ на спажывецкія патрэбы і г.д.
Прамоўца засяродзіў увагу і на пытаннях будаўніцтва. У аграгарадку Райца будуецца магазін сельгаскааператыва, у планах — будаўніцтва малочна-таварнага комплекса ў вёсцы Міратычы на 400 галоў. Паведаміў і пра сярэднямесячны заробак: летась ён склаў 1912 рублёў, сёлета — 2021.
Поруч з добрымі дасягненнямі ў працы маюцца поспехі ў іншых галінах. Тут сябруюць са спортам, прымаюць удзел у спаборніцтвах і турзлёлах, ездзяць на экскурсіі.
Гаспадарка аказвае спонсарскую дапамогу мясцовым школе, амбулаторыі, святыням, Карэліцкай ЦРБ.
Дарэчы, у СВК «Свіцязянка-2003» маецца свой цэх, дзе робяць рапсавае масла і жмых для жывёлы. Кіраўнік гаспадаркі назваў рапс рэнтабельнай культурай. А больш падрабязна з працэсам перапрацоўкі гэтай расліны маладыя спецыялісты змаглі пазнаёміцца на месцы, у цэху пераапрпацоўкі насення рапсу. Мне давялося пагутарыць з аператарам цэху Уладзімірам Малейка. Вось што ён расказаў: «Перапрацоўваем рапс і атрымліваем масла і жмых. Масла ідзе на продаж, а жмых — на корм жывёле. Усё працуе тут аўтаматычна, але праца адказная: трэба сачыць за самім працэсам, і калі што пойдзе не так, паправіць аператыўна. У суткі перапрацоўваецца прыкладна 10 тон рапсу, з гэтага атрымліваецца 3 тоны масла, а астатняе — жмых».


Маладыя спецыялісты наведалі таксама святыні Свіцязянскай зямлі: царкву святой Вялікапакутніцы Варвавры ў аграгарадку Райца, дзе іерэй Аляксей Шышкір падрабязна расказаў аб гісторыі храма і абразах, а таксама касцёл Святой Ганны ў аграгарадку Варонча.

 

 


Вялікае ўражанне пакінула наведванне сялянскай гаспадаркі «Белыя Лугі» ў вёсцы Ціневічы. Тут гасцінна сустрэў дзяўчат і юнакоў галава гаспадаркі Павел Іванавіч Жук і пазнаёміў з усімі славутасцямі гэтага цудоўнага куточка. Для паслуг дачнікаў маецца 13 домікаў. Ёсць прыгожае возера і ўнікальнае карчма. Пачалі збіраць старыя рэчы для музея. Гаспадар звярнуў увагу на навакольную прыгажосць і асаблівую цішыню, якія стымулююць адпачынак наведвальнікаў.
У захапленні засталіся і ад наведвання аграсядзібы «Хутарок-1948» у вёсцы Мінакі, уладарамі якого з’яўляюцца Аляксандр і Крысціна Кандэра. Вось якімі звесткамі падзялілася Крысціна: «У будучым марым адкрыць карчму. Хацелася б, каб нас наведвалі не толькі жыхары Баранавіч, але і Карэліцкага раёна. Гэта былы дом бабулі мужа, і мы аблагародзілі гэты хутар, каб яго не зраўнялі з полем, і родны куточак стаў сядзібай. Прадаваць не хочам, будзем справу прадаўжаць далей.»
І вось мы на прыгожым возеры ў вёсцы Раманы. Як высветлілася, яго арандуе сям’я Кандэра. Яго прыгажосць няпроста перадаць словамі — трэба абавязкова пабываць у гэтым маляўнічым куточку, каб наталіцца свежым паветрам і адпачыць ад мітуслівага жыцця. Мяркую, што атрымаецца.
Як паведаміла першы сакратар РК ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Аксіння Ждан, такія сустрэчы ладзяцца для таго, каб пазнаёміць моладзь з маляўнічымі мясцінамі Карэліччыны і для замацавання маладых кадраў на яе зямлі. Не заўсёды маюцца такія перавагі нават у вялікіх гарадах. СВК «Свіцязянка-2003» — прамы доказ таго, што на гэтай цудоўнай зямлі можна жыць і працаваць, з карысцю праводзіць вольны час.

СЛОВА — МАЛАДЫМ СПЕЦЫЯЛІСТАМ

Аніта МАЦЯС, інжынер-цеплатэхнік і
Паліна ПЯЦЬКОВА, спецыяліст па камунальных разліках
Карэліцкага РУП ЖКГ:
— Мы вучыліся ў адным каледжы — Гродзенскім тэхналагічным каледжы імя Янкі Купалы. На працу прыехалі ў маі мінулага года. Прынялі на Карэліччыне дружалюбна. Прадаставілі працу і жыллё. У РУП ЖКГ нас вучылі і дапамагалі старэйшыя калегі.
Карэлічы — гэта ціхі і спакойны пасёлак. Спадабалася і сённяшняя знаёмства са Свіцязянскай зямлёй, дзе мы ўбачылі шмат цікавага і карыснага.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Таццяны РУСАК