Поздравление Кореличского райисполкома и районного Совета депутатов с Днем медицинских работников

Паважаныя работнікі і ветэраны аховы здароўя Карэліцкага раёна!

Прафесія медыка была і застаецца адной з самых гуманных і высакародных у свеце. Ёй прысвячаюць сябе людзі, для якіх няма чужога болю, хто ў любы час дня і ночы гатовы прыйсці на дапамогу. Для кожнага чалавека вы з’яўляецеся сімвалам дабра, надзеі і міласэрнасці. Ваш велізарны творчы і маральны патэнцыял, чулае і ўважлівае стаўленне да пацыентаў, вернасць слаўным традыцыям сваіх папярэднікаў і надалей будуць служыць на карысць людзям.

Ад вынікаў вашай працы шмат у чым залежыць дэмаграфічная бяспека не толькі Карэліччыны, але і краіны, а значыць, і сацыяльны дабрабыт Рэспублікі Беларусь.

Са святам, паважаныя медыцынскія работнікі! Прыміце шчырыя пажаданні вам і вашым блізкім моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, удачы, шчасця і дабра, новых прафесійных дасягненняў.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.