В Кореличском районе заготовлено 107196 т сенажа (+инфографика)

Па аператыўных дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама на 22 чэрвеня, скошана 2820 га траў другога ўкосу, што складае 22% ад плана. Убрана 70% ад скошанага. Па тэмпах касьбы лідзіруюць СВК “Свіцязянка-2003” (75%), СВК “Маяк-Заполле”, КУСП “Чарняхоўскі-Агра” і ДП “Племзавод Карэлічы” (па 29%).

У раёне нарыхтавана 107196 т сенажу (63% ад планавых паказчыкаў), 6157 т сіласу (3%) і 2083 т сена (24%). На адну ўмоўную галаву жывёлы ў гаспадарках раёна назапашана 11,45 ц кармавых адзінак.

Падсеў шматгадовых траў выкананы на 1693 га (76%). Перазалужэнне лугапашавых угоддзяў праведзена на 1718 га, або 68%.