Обособленная группа Кореличского района военного комиссариата Новогрудского и Кореличского районов отметила свое 80-летие
11 чэрвеня адасобленая група Карэліцкага раёна ваеннага камісарыята Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў адзначыла сваё 80-годдзе. З гэтай нагоды начальнік адасобленай групы Карэліцкага раёна Яўгеній Гарлуковіч павіншаваў былых супрацоўнікаў камісарыята.
На працягу васьмі дзясяткаў гадоў пасаду ваенкама займалі 16 афіцэраў. У цяперашні час начальнік адасобленай групы Карэліцкага раёна — маёр Яўгеній Гарлуковіч.
— 11 ліпеня 1944 года з’яўляецца Днём утварэння Карэліцкага раённага ваеннага камісарыята. Па тэрытарыяльна-адміністрацыйным дзяленні ў склад цяперашняга Карэліцкага раёна ўваходзілі Карэліцкі і Мірскі раёны Баранавіцкай вобласці. У складаных умовах ваеннага часу, у найкарацейшыя тэрміны ў ваенных камісарыятах быў наладжаны воінскі ўлік і заклік па мабілізацыі людскіх і транспартных рэсурсаў. Усяго ў перыяд з ліпеня 1944 года па красавік 1945 года было прызвана і адпраўлена ў войскі 7374 чалавекі, у тым ліку Мірскім РВК — 4632 чалавекі, Карэліцкім РВК—2732 чалавекі.
На сённяшні дзень адасобленая група Карэліцкага раёна, з’яўляючыся структурным падраздзяленнем ваеннага камісарыята Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў, выконвае шэраг функцый па ажыццяўленні ваенна-мабілізацыйнай і ўлікова-прызыўной рабоце, сацыяльнай абароне ветэранаў вайны і Узброеных Сіл, удзельнікаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі, увекавечванні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў на тэрыторыі раёна. Прадстаўнікі ваеннага камісарыята ўдзельнічаюць ва ўсіх праводзімых мерапрыемствах мабілізацыйнай падрыхтоўкі. На працягу апошніх гадоў займае лідзіруючыя пазіцыі ў арганізацыі ўлікова-прызыўной работы сярод ваенных камісарыятаў Гродзенскай вобласці, — расказаў Яўгеній Янавіч.
Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара