Кореличский райисполком и районный Совет депутатов поздравляют с Днем работников налоговых органов
Паважаныя работнікі і ветэраны падатковай службы Карэліччыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
На ўсіх этапах свайго развіцця служба падатковых органаў стаяла на варце інтарэсаў дзяржавы, выконвала важныя задачы эканамічнага і сацыяльнага значэння.
Ад вашай увагі, настойлівасці і непрымірымасці да парушэнняў шмат у чым залежаць развіццё прадпрымальніцтва, інвестыцыйны клімат і стабільнасць эканомікі раёна, а ў канчатковым выніку — дабрабыт і настрой землякоў.
Дарагія сябры! Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, удачы ва ўсіх справах і пачынаннях!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.