Пошукі папараць-кветкі, карагоды ля вогнішча, конкурс на самую доўгую касу. Як на Гродзеншчыне адсвяткуюць Купалле

Па традыцыі ў купальскую ноч пройдуць старажытныя абрады.

photo_2023-07-07_20-48-15.jpg

Уноч з 6 на 7 ліпеня на Гродзеншчыне будуць святкаваць Купалле. Па традыцыі ў купальскую ноч пройдуць старажытныя абрады, сучасныя тэатралізаваныя прадстаўленні, вясёлыя гульні. Аб тым, як будуць святкаваць Купалле ў розных часцінах Прынёмання, расказала намеснік дырэктара абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Наталля Рамановіч.

Палілі вогнішча і плялі вянкі

Купалле – свята язычніцкае. Яго адзначалі ў гонар летняга сонцастаяння. Лiчылася, што, выканаўшы сваю мiсiю, бог Ярыла ў гэты час памiрае і  адраджаецца ў выглядзе Купалы – бога лета, розных кветак і  спелых пладоў.

–  Нашы продкі ў гэты дзень абавязкова распальвалі вогнішча, яно займала цэнтральнае месца на свяце. Ля купальскага агню гучалі песні, ладзіліся карагоды, гульні. Хлопцы і дзяўчаты скакалі праз вогнішча паасобку, накрыж і парамі, каб ачысціцца і засцерагчыся ад злых сіл.  Дзяўчаты плялі вянкі: разнаквецце дапаўнялася галінкамі дуба для мужчынскага вянка, клёна, бярозы – для дзявочага, – расказала Наталля Рамановіч.

Нa купaльскае вогнішча хлопцы вешалi i зaпaльвaлi кола, пaдoбнae дa coнцa, якое таксама плялі дзяўчаты. Іcнaвaлa пaдaннe, штo кyпaльcкi aгoнь вaлoдae нeзвычaйнaй лячэбнай ciлaй, тaмy бaцькi cпaльвaлi нa вoгнiшчы кaшyлькi xвopыx дзяцeй, спадзяючыся ў aбaвязкoвae выздapaўлeннe мaлыx. Дзядyлi i бaбyлi, кiдaючы ў кyпaльcкae вoгнiшчa cтapыя нeпaтpэбныя pэчы, пpaciлi бaгaтaгa ўpaджaю.

photo_2023-07-07_20-48-13.jpg

Выберуць уладальніцу самай доўгай касы

6 ліпеня на Аўгустоўскім канале ў Гродзенскім раёне Купалле распачнецца з тэатралізаванага шэсця. Гасцей свята чакаюць майстар-класы па вырабе купальскіх вянкоў, вандроўка за чароўнай папараць-кветкай, гульні, карагоды вакол вогнішча, спевы і танцы.

– Па традыцыі выберуць уладальнікаў самых прыгожых вянкоў і самай доўгай касы. Дарэчы, гасцей у традыцыйных строях будуць чакаць памятныя падарункі. Закончыцца абрад пусканнем вянкоў на ваду. Па тым, як рухаўся вянок, прадказвалі будучыню: калі ён адразу на дно пойдзе – не быць замужам у гэтым годзе, калі ж паплыве далёка і роўна – быць шчасліваму замужжу, – дадала Наталля Рамановіч.

Для гасцей свята выступяць фальклорны гурт «Жывіца» з аграгарадка Квасоўка, тэатр народнай песні «Матуліна песня», узорны фальклорны калектыў «Васілёчкі» з Жытомлі.

Лепшы купальскі строй і фаер-шоу

Маёнтак «Каробчыцы» арганізуе конкурс на лепшы купальскі строй. Да ўдзелу запрашаюць дзяўчат ад 18 да 25 гадоў. А ў палацава-паркавым комплексе «Свяцк» наведвальнікаў чакаюць 6 ліпеня з 20.00.

– Незвычайнае святкаванне ў аграгарадку Брольнікі Навагрудскага раёна пачнецца з шэсця. Яго асаблівасцю стане тое, што ўдзельнікі шэсця першымі наведаюцца ў самы далёкі дом на вуліцы. Гэта звязана з правіламі «рытуалу ачышчэння», каб заблытаць нячыстую сілу. Жыхары будуць складаць старыя рэчы ў размаляваную павозку, якія потым спаляць на вогнішчы, тым самым пазбаўляючыся ад нячыстай сілы, няўдач і хвароб. Удзельнікі шэсця будуць пакідаць ва ўваходнай брамцы дома букеты з крапівы як сімвал абароны дома ад злых вачэй. Так, наведваючы за домам дом, яны паступова будуць перамяшчацца да галоўнага месца святкавання – берага ракі Валоўка, – адзначыла Наталля Рамановіч.

На сайт!!!) а лучше на главную))).jpeg

Купальская ноч у Залессі стала сапраўдным брэндам: сюды прыязджаюць шматлікія госці не толькі з Беларусі. Асаблівы настрой свята 6 ліпеня будуць ствараць арт-калектыў «Свята.by» (г. Мінск), Dj Дзмітрый Санковіч (г. Мінск), Dj Belyavski, фаер-шоу «Крэсіва», адбудзецца музычна-забаўляльная праграма «Гукі вякоў». Купалле ў Залессі пачнецца ў 19.45.

photo_2024-07-05_11-49-29.jpg

Купальскае шэсце, майстар-класы па вырабе купальскіх вянкоў, гульні, карагоды вакол вогнішча, спевы і танцы чакаюць прыхільнікаў купальскіх традыцый у Воранава (на возеры), у Зэльве (на тэрыторыі вадасховішча), Карэлічах, Бярозаўцы (на возеры), Навогрудку (у парку), Свіслачы (у парку).

Запрашаем жыхароў і гасцей Гродзеншчыны адсвяткаваць Купалле разам!

photo_2024-07-05_11-49-56.jpg

photo_2024-07-05_11-48-52.jpg

photo_2024-07-05_11-48-44.jpg

photo_2024-07-05_11-48-36.jpg

photo_2024-07-05_11-48-28.jpg

photo_2024-07-05_13-46-53.jpg

photo_2024-07-05_13-46-36.jpg