Санктуарый у Тракелях з’яднаў беларусаў у шчырай малітве да Маці Божай
На свята прыехалі вернікі з усей Беларусі і замежжа.
Сёлета раздзяляюць радасць свята з беларускімі католікамі расійскія вернікі з Санкт-Пецярбургу. У галаве іх пелігрымкі — біскуп Мікалай Дубінін, які ўзначаліў імшу а поўначы.Не памылюся, калі скажу, што самым прыгожым момантам урачыстасці Маці Божай Тракельскай з’яўляецца вечаровая працэсія са свечкамі. Сёлета перад ёю землякі запусцілі ўвысь паветраныя шары, нагадваючыя Марыйную сімволіку. І гэта нездарма. Да яе, Дзевы Марыі, як да руплівай і любай маці мы звяртаемся ў любой патрэбе. І яна выслухоўвае ўсіх у нашых Тракелях.
Затым у адзіным парыве вернікі зліліся ў вогненную раку. Пакрочылі па вуліцах аграгарадка з малітвай за Айчыну, сем’і. Каб каласіліся хлебныя нівы, нараджаліся дзеткі, квітнеў родны край, а наўкол уладарылі супакой і еднасць.