Кореличские школьники отдохнули на каникулах в России и делятся впечатлениями

11 навучэнцаў Карэліччыны  ў складзе дэлегацыі  раёна правялі дзесяць найцікавейшых канікулярных дзён на міжнароднай змене-форуме ў горадзе Краснагорску Расійскай Федэрацыі. Гэта была юбілейная, 25-я змена, якая   сабрала 99 хлопчыкаў і дзяўчынак гарадоў-пабрацімаў. Змена праходзіла на базе школы “Свет ведаў » у сяле Пятрова-Далёкае.  Сёлета дэвізам сталі словы “Тварыць! Марыць! Дзейнічаць!». Кожны дзень быў насычаны рознымі мерапрыемствамі: экскурсіі, сустрэчы, канцэрты, квэсты, форумы, моладзевыя дыялогавыя пляцоўкі.

Вікторыя Брэчка, вучніца ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы”, падзялілася  сваімі ўражаннямі аб адпачынку:

– Гэта не проста летні лагер, а маладзёжная змена па абмене вопытам. На кожны дзень былі запланаваны 2-3 мерапрыемствы. Кожны з нас  мог сябе праявіць. Так,  Сафія Дарашэнка, вучаніца нашай школы,  прадстаўляла  зборную каманду нашага рэгіёна  на спаборніцтвах па плаванні  і  заняла трэцяе месца ў агульным заплыве. А Дар’я Бязмен,  выкарыстаўшы свае ўменні і навыкі, прадстаўляла каманду на творчых харэаграфічных  конкурсах. Увогуле, на працягу  незабыўных дзён і адпачынку, і працы мы  мелі зносіны, пазнавалі звычаі і традыцыі, дзяліліся вопытам з рабятамі з гарадоў-пабрацімаў. Для ўсіх         удзельнікаў былі прадугледжаны семінары па праектнай дзейнасці і розныя майстар-класы.

Алена Васько, настаўнік ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы”, адзначыла:

– Рабяты на працягу ўсёй змены  паспяхова абаранялі годнасць нашага раёна, былі актыўнымі, з гонарам раскрывалі свае таленты, праводзілі майстар-класы. На закрыцці змены прыемна было чуць песню “Хата бацькоў” беларускага гурта “Дразды”, якую разам з намі спявалі  ўсе прысутныя.  Асаблівыя словы падзякі хочацца выказаць настаўніку Карэліцкай  дзіцячай школы мастацтваў Таццяне Кулак, якая аказвала дапамогу  ў падрыхтоўцы творчых  нумароў. Кожны дзень, праведзены на міжнароднай змене-форуме, – гэта яркая і незабыўная падзея ў летнім жыцці юных карэліччан.

Кацярына КУКАНАВА

Фота СШ № 1 г.п. Карэлічы