В Кореличском районе из-за последствий циклона зафиксировано падение деревьев
Не паспелі беларусы справіцца з наступствамі ўрагану 13 і 14 ліпеня, як 28 і 29 ліпеня на тэрыторыю краіны зноў вярнулася непагадзь са штармавым ветрам да 27 метраў у секунду і моцнымі ліўнямі.
Па дадзеных Карэліцкага РАНС на 29 ліпеня, у выніку непагадзі на тэрыторыі Лукскага сельвыканкама на дарогу ўпала некалькі дрэў.
На ноч з 29 на 30 ліпеня Белгідрамет папярэдзіў аб захаванні моцнага паўночна-заходняга ветру парывамі 15-20 метраў у секунду. Цыклон будзе гаспадарыць на тэрыторыі краіны яшчэ і 30 ліпеня.
Фота прадастаўлена Карэліцкім РАНС