В Кореличском районе продолжают чествовать участников уборочной кампании
Традыцыйна прафсаюзы падтрымліваюць і заахвочваюць удзельнікаў уборачнай кампаніі і тых, чыя праца ў сельскай гаспадарцы часта застаецца незаўважанай. Пакуль аграрыі ўзялі паўзу ва ўборачнай кампаніі, старшыня Карэліцкага райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Пянькоўская ўручыла Падзячныя пісьмы Карэліцкай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК вадзіцелю СВК “Маяк-Заполле” Дзмітрыю Раманчуку, трактарысту ААТ “Карэлічы-Лён” Андрэю Алесюку, бухгалтару КУСП “Чарняхоўскі-Агра” Надзеі Маскалік, трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці ДП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская” Андрэю Цвірко, кладаўшчыку СВК “Жухавічы” Надзеі Аўчук, трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці ДП “Лукі-Агра” Андрэю Штэйну, вадзіцелю СВК “Свіцязянка-2003” Васілію Коўгару, галоўнаму аграному КСУП “Малюшычы” Сяргею Шышу і трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці КСУП “Племзавод Карэлічы” Васілію Лазінскаму.
Для ўсіх узнагароджаных візіт старшыні прафкама аказаўся прыемным сюрпрызам, а Падзячныя пісьмы і прэміі выклікалі ўсмешку на тварах сельгасработнікаў.
Прыемна здзіўленым узнагародай стаў вадзіцель Дзмітрый Раманчук з СВК “Маяк-Заполле”. Юнак працуе ў гаспадарцы з 2020 года і кажа, што да работы на вялікіх аўтамабілях у яго ляжыць душа:
— Асабліва падабаецца летняя пара — нарыхтоўка кармоў, уборачная кампанія.
З самага дзяцінства ён ведаў, што сядзе за руль аўтамабіля і будзе працаваць менавіта ў сельскай гаспадарцы. Прыкладам стаў дзядуля, які ўсё жыццё шчыраваў у СВК “Жухавічы”. Цяпер Дзмітрый раўняецца на хроснага бацьку.
— Мой хросны Сяргей Богуш працуе ў Жухавічах, таксама перавозіць збожжа. Ён у ліку тысячнікаў, перавёз ужо больш за 2000 тон. Імкнуся дагнаць яго па выніках і веру, што ў мяне ўсё наперадзе.
Трактарыст ААТ “Карэлічы-Лён” Андрэй Алясюк на прадпрыемстве больш пяці гадоў. Прызнаецца, што праца яму па душы:
— Пайшоў у сельскую гаспадарку, бо ведаю, што гэта галіна з’ўляецца адной з самых важнейшых. Трэба карміць краіну, і мне гэта задача па плячы.
Па душы праца і кладаўшчыцы СВК “Жухавічы” Надзеі Аўчук. Жанчына кажа, што работа будзе падабацца, калі ходзіш на яе з задавальненнем. А вынік ад зробленага заўжды прыносіць асалоду.
Сяргей СТОЛЯР
Фота аўтара