В Кореличском районе намолочено более 68 тысяч тонн зерна (+инфографика по хозяйствам)
На 6 жніўня зерневыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 10958 га, што складае 62% ад запланаванай плошчы ў 17604 га. Намалочана 68459 т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 62,5 ц/га.
У тройцы лідараў у Гродзенскай вобласці знаходзяцца Гродзенскі, Бераставіцкі і Карэліцкі раёны, якія сабралі адпаведна 77,1, 64,1 і 62,5 цэнтнера на круг. У раёне лідзіруюць ДП “Племзавод Карэлічы” з ураджайнасцю 92,3 ц/га, СВК «Жухавічы» — 89,4 ц/га і СВК “Маяк-Заполле” 82,7 ц/га.
Другі ўкос праведзены на 95% плошчаў. У ДП “Царука”, СВК “Свіцязянка-2003” і “Жухавічы” пачаўся трэці ўкос. Нарыхтавана 59% сена. Назапашана 86% запланаванага сенажу. Найважнейшы паказчык — нарыхтоўка травяных кармоў на ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы. У сярэднім па раёне ён цяпер — 15,79 цэнтнераў кармавых адзінак (год таму — 12,15). Прыбаўка да мінулага года складае 3,64 ц к. а. Па гэтым паказчыку Карэліцкі раён займае першае месца ў Гродзенскай вобласці. На другім — Ашмянскі (14,92 ц к. а.), на трэцім — Воранаўскі (14,11 ц к. а.).
Пад сяўбу азімага рапсу ўзарана 2293 га, пасеяна 262 га, што складае 7% ад плана.
Лён-даўгунец выцераблены з плошчы 1820 га, што складае 85% ад запланаваных 2150 га. Абгортванне стужак праведзена на 831 га.
Гербіцыды, якія ўтрымліваюць гліфасат, унесены на 1309 га з запланаваных 12881 га (10%).