В школу с «Белой Русью»отправятся кореличские школьники Дмитрий и Евгения Слинько
Карэліцкая раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” традыцыйна дапамагае падрыхтавацца да новага навучальнага года сем’ям, у якіх выхоўваюцца школьнікі. У прыярытэце — тыя, хто асабліва мае патрэбу ў падтрымцы і клопаце — дзеці са шматдзетных, малазабяспечаных і апякунскіх сем’яў, рабяты, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. У гэтым годзе для іх таксама былі сабраны наборы канцылярскіх тавараў, якія абавязкова спатрэбяцца ў школе.
Старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Іна Лейка і намеснік старшыні Вольга Івашка ўручылі падарункі вучням са шматдзетнай сям’і Слінько, дзе выхоўваецца пяцёра дзяцей. Канцылярскія прылады сталі прыемным сюрпрызам для 9-класніка Дзмітрыя і 3-класніцы Яўгеніі.
— Увага да падрастаючага пакалення — неад’емны кампанет працы, які праводзіцца нашым грамадскім аб’яднаннем, — адзначыла Іна Іосіфаўна. — Тым больш, актывісты “Белай Русі” не маглі застацца ў баку ад такой важнай для кожнага дзіцяці падзеі, як 1 верасня. Я ўпэўнена, што, атрымаўшы наборы неабходных канцылярскіх тавараў, дзеці адчулі клопат пра іх з боку дзяржавы, а гэта, у сваю чаргу, фарміруе паважлівае стаўленне да краіны і выхоўвае пачуццё патрыятызму.
Сяргей СТОЛЯР
Фота аўтара