К 80-летию Гродненщины в Кореличах состоялась викторина «Узнай свой район»

Да 80-годдзя Гродзенскай вобласці ў Карэліцкім раённым краязнаўчым музеі прайшла віктарына БРСМ “Даведайся пра свой раён”, у якой прынялі ўдзел маладыя спецыялісты Карэліччыны.

У ходзе мерапрыемства юнакі і дзяўчаты павінны былі адказаць на пытанні, звязаныя з гісторыяй Карэліцкага краю, славутымі ўраджэнцамі і жыхарамі раёна.

— На віктарыне прысутнічалі маладыя спецыялісты, якія толькі знаёмяцца з Карэліччынай, таму важна было паказаць, што карэліцкая зямля багатая на выдатных людзей, якія нарадзіліся і жылі тут, якімі можна сапраўды ганарыцца, — кажа першы сакратар Карэліцкай раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Таццяна Шэўчык. — Гэта і вучоныя, і палітыкі, і спартсмены — людзі розных эпох і ўзростаў, якіх аб’ядноўвае тое, што яны пакінулі свой след у гісторыі не толькі нашай краіны, але і  сусветнай гісторыі.

Пасля кожнага раўнда віктарыны старшы навуковы супрацоўнік УК “Карэліцкі раённы краязнаўчы музей” Марыя Беленава расказвала пра гістарычныя падзеі і асоб, пра якіх былі пытанні раўнда. Так, маладыя спецыялісты даведаліся пра беларускага опернага спевака Пятра Конюха, які нарадзіўся ў Турцы; ураджэнку Вялікай Мядзвядкі чэмпіёнку Еўропы і свету па веславанні на байдарках Тамару Шыманскую і многіх іншых.