17 сентября — День народного единства. Как подпольщики из Кореличского района боролись с польской оккупацией

Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР восенню 1939 года мае велізарнае значэнне для гісторыі Беларусі, беларускага народа і сучаснай беларускай дзяржавы. Без гэтага не было б сучаснай Рэспублікі Беларусь у такім фармаце, які мы маем. Гэтай падзеяй была адноўленая гістарычная справядлівасць пасля несправядлівага падзелу беларусаў згодна з Рыжскай мірнай дамовай 1921 года.

З 1921 па 1939 гады, на працягу 18 гадоў, на тэрыторыі Заходняй Беларусі ішла нацыянальна-вызваленчая барацьба беларускага народа

З успамінаў Т. А. Буравай, былой падпольшчыцы

Т.А. Бурава (Клаўдзія Гоцка)  нарадзілася ў 1903 г. у вёсцы Руткавічы – Зарэчча Карэліцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай  губерніі ў сям’і селяніна-бедняка. Член КПСС з 1925 года.  З 1922 года прымала актыўны ўдзел у нацыянальна-вызваленчым руху ў Заходняй Беларусі. З’яўлялася членам Навагрудскага камітэта КПЗБ. Працавала  сакратаром  Навагрудскага павятовага камітэта Беларускай сялянска-рабочай грамады. Не раз арыштоўвалася польскімі ўладамі і ў працэсе 56 кіраўнікоў Грамады была прыгаворана да чатырох гадоў турэмнага зняволення.

Клаўдзія Гоцка з братам Сяргеем

Помнік у вёсцы Ярэмічы на магіле падпольшчыкаў, расстраляных у 1920 г.

“У 1918-1921 гг. мяне акружала рэвалюцыйна настроеная старэйшая моладзь, якая вярнулася ў свае родныя мясціны з эвакуацыі з усіх канцоў Савецкай Расіі. Бойкая і энергічная, яна прынесла з сабою шмат цікавага і захапляючага. Яркія расказы жывых сведак пра рэвалюцыйныя падзеі і новае жыццё ў маладой Савецкай рэспубліцы аказвалі вялікі ўплыў на фарміраванне светапогляду слухачоў. Гэтыя расказы не толькі ў мяне адной абуджалі нястрымнае імкненне змагацца за інтарэсы працоўнага народа. Аб’яднаўшыся ў дружны калектыў, моладзь нашай вёскі вяла сярод насельніцтва вялікую культурна-асветную работу, нягледзячы на тое, што польскія ўлады ўсяляк перашкаджалі гэтаму. Яны падвяргалі строгай цэнзуры кожны наш спектакль, канцэрт, кожную народную песню.

Аднойчы, гэта было вясной 1920 г., на першы дзень Вялікадня, у мястэчку Ярэмічы адбыўся такі выпадак. У час усяночнай у садзе святара, які знаходзіўся недалёка ад царквы, быў забіты начальнік павятовай паліцыі. У сувязі з гэтым назаўтра зграя польскіх паліцэйскіх зрабіла вобыскі і арышты моладзі, хоць, як пасля было ўстаноўлена, забойцам з’яўляўся намеснік начальніка паліцыі Пяткоўскі, які прэтэндаваў на пасаду начальніка.

Былі арыштаваны 44 чалавекі. Адзін з іх, Аркадзь Раманавіч Сініца, пры спробе ўцячы быў забіты паліцэйскімі.

Арыштаваных адправілі ў Навагрудскую турму. Праз некалькі месяцаў частку людзей вызвалілі, другую прыгаварылі да турэмнага зняволення на розныя тэрміны, а 14 маладых хлопцаў па прыгавору ваенна-палявога суда расстралялі і пахавалі ў агульнай магіле на ўскраіне лесу каля Навагрудка. Вось іх прозвішчы: Мікалай Антонавіч Бразоўскі, Уладзімір Іванавіч Бразоўскі, Канстанцін Іванавіч Бразоўскі, Ісак Баран, Аляксандр Аляксандравіч Будоль, Сяргей Міхайлавіч Бусько, Мікалай Канстанцінавіч Вярбіцкі, Уладзімір Фаміч Выдэрка, Аляксандр Іванавіч Яфіменка, Мікалай Лаўрэнцьевіч Маслоўскі, Іван Антонавіч Пучко, Іван Міхайлавіч Рыжкоўскі, Іван Валянцінавіч Станкевіч, Васіль Іванавіч Стасевіч.

Многіх з гэтых таварышаў я ведала асабіста, ведала і тое, што ў жандармерыі мястэчка Турэц арыштаваных падвяргалі страшэнным катаванням. Ім скоўвалі жалезнымі ланцугамі рукі і ногі, да паўсмерці збівалі, выломвалі рэбры. Каты асабліва жорстка здзекаваліся з Мікалая Антонавіча Бразоўскага. Прычым катавалі яго ў прысутнасці маці – Ганны Іванаўны і малодшага 16-гадовага брата Вікенція.

Хутка да нас прыйшла Чырвоная Армія, якая наступала на Варшаву. Сваімі сяброўскімі адносінамі да народа яна заваявала сімпатыі працоўных. Польскія салдаты рабавалі сялян, забіралі апошняе. Чырвонаармейцы, наадварот, чым маглі дапамагалі сялянам. Мясцовая ўлада, рэўкомы складаліся з працоўных. Яны раздавалі зямлю памешчыкаў бедным сялянам.

Памятаю яшчэ такі выпадак. На адной нарадзе, якая адбывалася ў маладым бярэзніку каля Сянежыцкага лесу, вырашалася пытанне, каму ўзначаліць павятовы камітэт Грамады. Было вырашана вылучыць І. А. Кузьміча старшынёй, а мяне сакратаром.

У снежні 1926 г. у вёсцы Рутцы адбыўся сход Грамады. Пасля сходу я начавала ў селяніна Іосіфа Пратасевіча. У 7 гадзін раніцы ў дзверы моцна пастукалі. Пачуліся незнаёмыя галасы: “Адчыняйце!”. Гаспадыня адчыніла. Аказалася, прыехалі па мяне. Гэта былі Тамашэўскі, начальнік следчай тайнай паліцыі і паліцэйскі. Нелегальнай літаратуры пры мне не было, а тое, што было, я раздала на сходзе.

Закончыўшы вобыск,  аблазіўшы ўсе куткі ў доме і на двары, паліцэйскія запрасілі мяне сесці ў сані і паехаць у Навагрудак у дэфензіву. Пазней я даведалася, што ў гэтыя дні туды трапілі і многія мае таварышы па барацьбе. Паліцыя зрабіла масавыя арышты ў м. Ярэмічы, Турэц, Карэлічы, Кайшоўцы і іншых вёсках.

Праз некалькі дзён нас перавялі ў турму. Тут ужо сядзелі У. Царук, П. Жалезняковіч і многія іншыя.

23 лютага 1927 г. пачаўся працэс над 56 членамі Грамады. Да суда былі прыцягнуты і беларускія дэпутаты польскага сейма Тарашкевіч, Валожын, Мятла, Рак-Міхайлоўскі і іншыя ўдзельнікі нацыянальна-вызваленчага руху, у тым ліку і я. Судовы працэс праходзіў у Вільні і цягнуўся 3 месяцы. Увесь час на судзе прысутнічалі шмат карэспандэнтаў польскага і замежнага друку. Прысутнічаў таксама расійскі карэспандэнт. Старшынёй суда быў Аўсянка.

З падсудных у цэнтры працэсу знаходзіўся Тарашкевіч. Што датычыцца астатніх таварышаў, то гэты былі сакратары і старшыні павятовых камітэтаў Грамады, у асноўным добрыя, сумленныя, адданыя рэвалюцыйнай справе сыны беларускага народа”.

Нашы продкі праявілі мужнасць, зрабілі усё для таго, каб мы мелі магчымасць жыць у згодзе. Спакойна развівацца ў мірнай краіне. За гэта мы павінны ім быць удзячны.

Из воспоминаний Е. С. Главинской, бывшей подпольщицы

Е. С. Главинская родилась в 1915 г. в д. Полужье Новогрудского повета Минской губернии в семье крестьянина-середняка. В 1934 г. член Новогрудского окружного комитета комсомола, в том же году вступила в ряды КПЗБ. За активное участие в революционном движении Западной Беларуси не раз арестовывалась и была приговорена в общем к 18 годам тюремного заключения. С 1939 по 1971 год учительница Полужской школы. С 1948 по 1951 г. – директор школы. Заслуженная учительница БССР (1967 г.).

Группа комсомолок Новогрудской белорусской гимназии: Екатерина Главинская, Александра Ковалич, Зинаида Евтуховская, Валентина Олешкевич, Мария Сачко. 1933 г.

В 1933 году Главинская Е.С. – ученица Новогрудской белорусской гимназии. «Однажды, когда я приехала домой, явилась полиция. Пилсудчики перерыли все в доме, учебники, тетрадки и хотя ничего не нашли компрометирующего, увезли в Новогрудскую тюрьму, посадили в одиночную камеру.

Е.С. Главинская

По несколько раз вызывали на допрос:

— Нам известно, что в гимназии действует преступная организация, — говорил следователь. Она распространяет крамольные листовки и воззвания, призывает к восстанию. Что вы знаете об этой организации?

— Ничего не слышала.

— Как же не слышала, если смутьяны и вас вовлекли в свою организацию. Все будет прощено, если только признаетесь, — допытывался пилсудчик.

— Никто меня не вовлекал.

— Назовите главарей комсомольской организации в гимназии.

Допрашивали месяц, но добиться признания не удалось. В гимназию вернуться не пришлось, всех девятерых лишили права учебы и осудили к тюремному заключению на 1-3 года.

В канун революционных праздников писали боевые лозунги, оформляли транспоранты, готовили флаги и вывешивали их в людных местах различных населенных пунктов, устанавливали новые связи. Как член обкома Коммунистического союза молодежи Западной Беларуси, устанавливала связи с комсомольскими организациями, действующими в зонах Молодечненского, Новогрудского и Слонимского поветов, обеспечивала их пропагандистскими материалами. В эти места я периодически выезжала из своей Виленской конспиративной квартиры. В Ивацевичах (недалеко от Косова) меня задержали и отправили в Косовскую «дэффу». Допрашивал руководитель дефензивы Шварц, отличавшийся своей свирепостью. Пилсудчики знали, что я была под судом. Меня подвергли пыткам, но ничего не добились. Доставили в Новогрудок, заключили в знакомую мне тюрьму. Допрашивали неделю, отпустили, предупредив, что если я буду бороться против существующего строя, сгнию в тюрьме.

В конце 1934 г. еще активнее включилась в подпольную работу. По поручению Новогрудского окружного КПЗБ вместе со своей подругой комсомолкой Марией Ханько (по мужу Войнило) организовали подпольную типографию, выпускали газету «На оккупантов» на белорусском языке, писали ее от руки. По доносу Нины Белевич из д. Ровины меня и Ханько снова арестовали. Меня на 8 лет, а Марию Ханько – на 2 года. Сидели в Виленской тюрьме. В ноябре 1938 г. по амнистии вернулась домой.

В Полужье при польской организации «Коло рольниче» (круг земляробов) был магазин. Он помещался в просторном доме. Здесь собирались сельские коммунисты (Александр Федоркевич, Алексей Голушко, я, Вера Багель, секретарь ячейки Александр Лисовский). В соседнем доме мы организовывали посиделки. Работник прилавка Мария Ханько получала из других районов секретную литературу, письма и передавала коммунистам.

Перед первомайскими праздниками полиция усилила террор. С целью поголовного ареста всех подозрительных в неблагонадежности полиция применила систему массовых провокаций. Полицейские изымали из своих архивов ранее конфискованную коммунистическую литературу и подбрасывали ее тем, кто находился на подозрении. Во время обыска подбросили в ящик со спичками в магазине пачку прокламаций. Это послужило поводом для ареста продавщицы Марии Ханько. В тот же день комендант полиции Кореличского постарунка Гимпель пришел на гумно, принадлежащее Главинским. Из рукава выбросил в угол сверток старых прокламаций. Старшая сестра Анна заметила это, но меня арестовали. Это был четвертый арест. Меня осудили на 10 лет тюремного заключения. Сидела в Гродненской тюрьме. Освобождена в 1939 г. Красной Армией.

Пролитая кровь не прошла даром. Святая заветная цель трудящихся бывших восточных крессов была достигнута».

Е.С. Главинская (в центре) на ВДНХ

От себя хочу сказать: «Наше поколение всегда считало своим долгом отдавать дань памяти предкам, воевавшим ради нашего мирного неба. У нас была уникальная возможность общаться с ветеранами и из первых уст узнавать о событиях того времени, и о том, какой ценой была завоевана Победа. У нас не было никаких предрассудков. Для нас было великой честью встречаться и отдавать дань уважения этим людям, кровью поплатившихся за свободу и независимость, сполна познавших их цену. Надо учить и знать историю. Этим мы выиграем битву за умы и сердца молодежи».

Мария БЕЛЕНОВА, секретарь Кореличской организации КПБ

Материал взят из фондов Кореличского районного краеведческого музея, книги «Память»