В Кореличах состоялась премьера фильма «Культурный код», на которую пришли школьники
5 верасня навучэнцы шостых і сёмых класаў сярэдняй школы № 1 г.п. Карэлічы першымі ў раёне пабывалі на прэм’еры маладзёжнай мастацка-дакументальнай кінастужкі “Культурны код”, якая парайшла ў Карэліцкім маладзёжным цэнтры культуры.
У фае Цэнтра супрацоўнікамі раённай бібліятэкі арганізавана кніжная выстава, на якой сабраны матэрыялы, прысвечаныя сімволіцы Рэспублікі Беларусь. Старшакласнікі з цікавасцю разглядалі кнігі і з задавальненнем рабілі фотаздымкі на памяць. Пасля кінапрэм’еры з ахвотай падзяліліся ўражаннямі аб кінастужцы маладога рэжысёра Кірыла Халецкага.
Вучніца 7 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы” Ангеліна Ясюля адзначыла:
— Новы фільм “Культурны код” – гэта па-сапраўднаму захапляльная мастацкая гісторыя з хранікальнымі элементамі. Карціна пабудавана ў фармаце звароту да нас, маладога пакалення беларусаў, і прысвечана дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь. Пры чым аб іх важнасці для кожнага з нас у стужцы разважаюць як эксперты, так і звычайныя грамадзяне. Пасля прагляду фільма ў чарговы раз пераканалася, што наша Беларусь – гэта краіна з багатай гісторыяй і ўнікальнай сучаснасцю. Сцяг, герб, гімн Рэспублікі Беларусь маюць сваю гістарычную пераемнасць. Усё сімвалы краіны – гэта наша гістарычнае мінулае, якім мы павінны ганарыцца і якія неабходна захаваць і перадаць наступным пакаленням.
Сямікласнік Дзмітрый Рэўко сказаў:
— Перад праглядам кінастужкі ў многіх былі думкі, як можна данесці гісторыю нашых дзяржаўных сімвалаў і іх сэнс у лёгкай гульнявой форме. У аўтараў фільма, у акцёраў гэта атрымалася выдатна. Паўгадзіны фільма пралятаюць проста незаўважна і хочацца яшчэ. Пры гэтым гэта аповед не толькі пра сімвалы, гэта гаворка пра родную зямлю, пра родную краіну, пра тое, што тут трэба жыць і працаваць. Вядома ж, гэта і аповед пра тых людзей, якія знаходзяцца побач з намі і якія таксама ганарацца нашай краінай.
Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара