В Кореличском районе в 2024 году капитальный ремонт будет проведен на 3,3 тыс. кв. м. жилья

Сезон добраўпарадкавання набліжаецца да завяршэння. Адным з найважнейшых яго накірункаў з’яўляецца капітальны рамонт жылых шматкватэрных дамоў. Штогод на Карэліччыне праводзіцца вялікая работа па паляпшэнні тэхнічнага стану жыллёвага фонду.

Так, у 2024 годзе згодна  з планам будзе праведзены   капітальны рамонт на 3,3 тыс. кв. м. агульнай плошчы. Фінансуюцца  рамонтныя  работы з дзвюх крыніц:  бюджэтныя сродкі – 1193, 56 тыс. рублёў  і штомесячныя адлічэнні грамадзян – 486,91 тыс. рублёў.  Ужо асвоена 600,63 тыс. рублёў.

Пералік відаў работ, якія выконваюцца пры правядзенні капітальнага рамонту жылфонду і не патрабуюць дадатковых фінансавых укладанняў жыхароў, змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21.04.2016 года № 324 “Палажэнне аб парадку планавання, правядзення і фінансавання капітальнага рамонту жыллёвага фонду”. У пераліку, які змяшчаецца ў п.14 дакумента, 13 пазіцый. Іх у агульных рысах можна падзяліць на 2 напрамкі: замена і рамонт унутрыдамавых інжынерных сістэм і абсталявання (акрамя індывідуальных прыбораў уліку расходу газу, вады, электра- і цеплаэнергіі) і аднаўленне канструктыўных элементаў будынка (даху, падмурка, балконаў, лоджый і іншых). Важны момант: капрамонт цяпер не прадугледжвае суцэльнае ўцяпленне вонкавых сцен жылых дамоў.

Падрадчыкам рамонтных работ дамоў  № 34, 36 і 38 па вуліцы Гастэлы, № 52А па вул. 8 Сакавіка ў г.п. Карэлічы  выступіла ПУП “Літаўр”.  Зараз на ўсіх аб’ектах вядуцца работы. Інжынер Карэліцкага РУП ЖКГ Міхаіл Евушка адзначыў, што  падчас правядзення капітальнага рамонту дамоў будуць выкананы наступныя работы: рамонт  даху з заменай скатнага  пакрыцця, замена адмосткі, вокнаў і дзвярэй у месцах агульнага карыстання, трубаправодаў гарачага  і халоднага водазабеспячэння, трубаправодаў газазабеспячэння сетак электразабеспячэння ў месцах агульнага карыстання і размеркавальных прылад. У дамах №36 і 38, што па вуліцы  Гастэлы, будуць зроблены  цеплавыя пункты.

Дом № 34 па вул. Гастэлы, г.п. Карэлічы

На правядзенне капітальнага рамонту  жылога дома  № 34 зрасходавана 98,19 тыс. рублёў, а  на рамонт дома № 36 па вул. Гастэлы  – 97,20 тыс. рублёў. На капітальны рамонт дома № 52А па вул. 8 Сакавіка ў г.п. Карэлічы асвоена 168,50 тыс. рублёў.

Генпадрадная арганізацыя, якая ажыццяўляла  работы  ў в. Малыя Жухавічы,  – ТАА “РамДзімБуд”. Тут на капітальны рамонт дома № 13 па вуліцы Зорная было асвоена 171,763 тыс. рублёў.

Што яшчэ ў планах?

Вядзецца праектаванне аб’ектаў жылля для запланаванага правядзення ў 2025 годзе капітальнага рамонту жылых дамоў № 11 і 15 па вул. Зорная ў в. Малыя Жухавічы агульнай плошчай 3,315 тыс. кв. м.  Дах, фасад, інжынерныя сеткі – усё гэта плануецца прывесці ў парадак.

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара