Поздравление Кореличского райисполкома и районного Совета депутатов с Днем работников уголовного розыска

Паважаныя супрацоўнікі крымінальнага вышуку
і ветэраны службы!

Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам — святам смелых, рашучых і самаахвярных людзей у імя справядлівасці і правапарадку!
Дзякуючы вашай самаадданасці, вернасці абавязку, гонару, гатоўнасці несці службу ў самых складаных умовах, у нашай краіне перамагаюць законнасць і парадак. А прыярытэт Закона — гэта галоўная ўмова стабільнасці сучаснага грамадства.
Здароўя вам і вашым блізкім! Няхай усе беды і праблемы абыходзяць вас, а аператыўны поспех стане пастаянным спадарожнікам у цяжкай і высакароднай службе ў імя сваёй Айчыны. Жадаем вам мужнасці, стойкасці, непахіснасці ў выкананні службовага абавязку, настойлівасці ў выкананні ўскладзеных на вас адказных задач, плённай працы, прафесійнага росту, асабістага і сямейнага дабрабыту, падтрымкі і вернасці сяброў, міру і спакою! Поспехаў і выключна высокіх вынікаў у вашай нялёгкай працы!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў