“Дай лесу новае жыццё!” Минлесхоз приглашает принять участие в акции по восстановлению буреломных участков
Міністэрства лясной гаспадаркі заклікае прыняць удзел у акцыі “Дай лесу новае жыццё!” па аднаўленні ветравальна-бураломных участкаў. Кампанія адбудзецца з 12 кастрычніка па 12 лістапада, прыняць удзел у акцыі можа кожны жадаючы.
У рамках акцыі неабыякавыя грамадзяне змогуць прыняць удзел у аднаўленні ветравальна-бураломных участкаў на Карэліччыне. У выніку ліпеньскіх навальніц на тэрыторыі раёна палегла 94,4 га лесанасаджэнняў.
На працягу некальнкіх месяцаў работнікі лясгасаў змагаюцца з наступствамі стыхіі ў лясным фондзе. За гэты час распрацавана асноўная маса лесасек, якія патрабавалі суцэльных санітарных высечак, а ўчасткі падрыхтаваны пад лесааднаўленне.
Навагрудскі лясгас запрашае кожнага неабыякавага жыхара Карэліччыны ўнесці свой уклад у аднаўленне лясоў Беларусі. Каб запісацца ў шэрагі добраахвотнікаў, неабходна звярнуцца ў лясгасы Карэліцкага раёна:
Карэліцкае лясніцтва: (+375-15-96) 3-01-87;
Мірскае лясніцтва: (+375-15-96) 3-69-75;
Свіцязянскае лясніцтва (+375-15-96) 7-09-75;
Ярэміцкае лясніцтва (+375-15-96) 7-67-42.