Кореличская районная профсоюзная организация Белорусского профсоюза работников АПК подвела итоги деятельности за пять лет

Карэліцкая раённая прафсаюзная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падвяла вынікі дзейнасці за пяць гадоў – прайшла Х справаздачна-выбарчая канферэнцыя.

У рабоце прынялі ўдзел  старшыня Карэліцкага райвыканкама Андрэй Гардзей,  першы намеснік начальніка  ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандр  Манько, старшыня Гродзенскай абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Міхаіл Сіцько.

З вынікамі работы раённай прафсаюзнай арганізацыі за справаздачны перыяд азнаёміла старшыня Карэліцкага райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Пянькоўская. А сказаць ёсць пра што: 22 пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі 61 прафгрупа, ахоп прафсаюзным членствам – 96,8%, 3425 членаў прафсаюза, з іх 2515 – работнікі, 98 – пенсіянеры.

– Справаздачная кампанія ў раёне завершана, – адзначыла лідар раённага галіновага прафсаюза. – Дадзены сур’ёзны аналіз дзейнасці прафсаюзных арганізацый па абароне сацыяльна-эканамічных інтарэсаў работнікаў, удзелу ва ўсіх сферах вытворчага і эканамічнага жыцця працоўных калектываў. Па выніках справаздач і выбараў абраны абноўленыя склады прафсаюзных камітэтаў. У іх складзе – кваліфікаваныя спецыялісты, работнікі і, што немалаважна, моладзь.

Ірына Леанідаўна зрабіла акцэнт на такі момант, як захаванне гарантый, ільгот, выплат па калектыўных дагаворах:

– Намаганні раённай арганізацыі накіраваны на паляпшэнне ўмоў жыцця работнікаў, удасканаленне аплаты працы, забеспячэнне сацыяльных гарантый, стварэнне бяспечных умоў працы, абарону прававых інтарэсаў работнікаў, а таксама на актыўны ўдзел прафсаюза ў рэалізацыі эканамічнай і сацыяльнай палітыкі дзяржавы.

Працаўнікі у цэнтры ўвагі

–  За вытворчымі паказчыкамі стаяць людзі. І адзначаць іх ролю і значнасць мы, прафсаюзныя работнікі, павінны паўсядзённа – прадстаўляць іх у сродках масавай інфармацыі, – упэўнена Ірына Леанідаўна. –  Таму райкам прафсаюза працуе ў цесным кантакце з ідэалагічным аддзелам райвыканкама, работнікамі культуры, раённай газетай “Полымя”. Важны аспект — матэрыяльнае заахвочванне. Для гэтага арганізуюцца працоўныя спаборніцтвы. Стала добрай традыцыяй ушаноўваць іх пераможцаў прама на працоўным месцы – з уручэннем Грамат, Падзячных пісьмаў, грашовых прэмій, каштоўных падарункаў. У гэтым удзельнічаюць работнікі райкама прафсаюза, прадстаўнікі райвыканкама, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў і старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый.

Традыцыйнай стала акцыя “Наш жывёлавод”, у рамках якой наведваюцца ўсе жывёлагадоўчыя аб’екты раёна, вывучаюцца ўмовы працы і быту. За пяць гадоў 253 працаўнікі гэтай галіны былі адзначаны ўзнагародамі.

Абарона законных правоў і інтарэсаў працаўнікоў – важная задача.

  • На рэгулярнай аснове праводзіцца грамадскі кантроль выканання заканадаўства аб працы і аховы працы, калектыўных дагавароў.  Вядзецца мэтанакіраваная работа па адаптацыі маладых спецыялістаў, развіта сістэма настаўніцтва, – адзначыла лідар прафсаюзнай арганізацыі.

У большасці арганізацый створаны ўмовы для заняткаў фізічнай культурай і спортам, праводзяцца спартакіяды, турзлёты. У калектыўных дагаворах прадугледжаны меры маральнага і матэрыяльнага заахвочвання работнікаў, якія вядуць здаровы лад жыцця.

Рэгулярна праводзяцца раённыя спартакіяды. У ліку ўдзельнікаў – кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, старшыні прафсаюзных камітэтаў. Дэлегацыя карэліччан  штогод  удзельнічае ў абласной спартакіядзе. Раённая прафсаюзная арганізацыя не застаецца ў баку ад дабрачынных акцый. Асаблівая ўвага – арганізацыі актыўнага адпачынку і карыснага вольнага часу.

– Мы кожны год выконваем план па турысцка-экскурсійнай дзейнасці, – адзначае Ірына Пянькоўская. – Выконваецца план па аздараўленні членаў прафсаюза і іх дзяцей. Пад увагай прафсаюзаў заўсёды знаходзяцца ветэраны працы.

Сёння кожны старшыня прафкома можа з гонарам расказаць пра свае справы і поспехі. Давайце і далей пастараемся дайсці да кожнага члена прафсаюза, пачуць яго праблемы і дапаможам вырашыць іх, – заключыла прамоўца.

Са справаздачай  выступіла  старшыня рэвізійнай камісіі Вольга Грыгаровіч.

Падчас абмеркавання дакладаў заслухалі старшыню пярвічнай прафарганізацыі ААТ “Карэлічы-Лён” Наталлю Дасько, старшыню пярвічнай прафарганізацыі СВК “Маяк-Заполле” Вікторыю Казлоўскую, намесніка пярвічнай прафарганізацыі навучэнцаў УА “Мірскі дзяржаўны каледж”.

Першы намеснік начальніка  ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандр  Манько падзякаваў за дзейсную працу і адзначыў:

–  Арганізацыя мэтанакіравана працуе па ўсіх напрамках. Задачы, пастаўленыя вышэйстаячымі прафсаюзнымі органамі, заўсёды выконваюцца.

Старшыня Гордзенскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Сіцько адзначыў высокі ўзровень арганізацыі канферэнцыі, вычарпальны змест справаздачнага даклада, а таксама падзякаваў Ірыну Пянькоўскую за добрасумленную працу. Прычым, не толькі ў справаздачны перыяд, але і на працягу ўсяго часу, калі яна кіравала раённай прафсаюзнай арганізацыяй.

Дзейнасць раённай арганізацыі галіновага прафсаюза прызнана здавальняючай. Зразумела, поспех у любой справе залежыць ад лідара – дэлегатам канферэнцыі трэба было яго абраць. Старшынёй Карэліцкай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК аднагалосна абраная Ірына Пянькоўская. Яна зачытала клятву прафсаюзнага лідара.

 

Кіраўнік раёна Андрэй Гардзей падзякаваў раённую грамадскую арганізацыю за праведзеную працу і пажадаў поспехаў у далейшай дзейнасці. Было адзначана, што прафсаюзы – надзейныя сацыяльныя партнёры.

Ацэнка дзейнасці

Актывісты пярвічных прафсаюзных арганізацый раённай арганізацыі прафсаюза адзначаны ўзнагародамі.

Граматы Гродзенскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК атрымалі: казначэй прафкама, старшыня рэвізійнай камісіі Карэліцкй раённай прафарганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Вольга Грыгаровіч, казначэй  прафкама СВК “Свіцязянка-2003” Алена Клаўсуць, казначэй  прафкама ДП “Племзавод Карэлічы” Алена Дуровіч.

Падзячныя пісьмы Карэліцкага райкама прафсаюза работнікаў АПК атрымалі: спецыяліст па кадрах ААТ “Карэліцкая сельгастэхніка” Алена Барыла,  старшы дыспетчар аддзела прагназавання, фінансавання і справаздачнасці ў АПК упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама Ала Біба, старшыня прафкама ТАА «НПП НІКА» Віталій Гомза, казначэі прафкамаў УА “Мірскі дзяржаўны каледж” Марына Клімко, ААТ “Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод” Алена Савоська, СВК “Жухавічы”  Надзея Хіневіч, намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце ДП “Чарняхоўскі-Анра” Алена Макар,  старшыні прафкама “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская” Марына Нарбутовіч, ААТ “Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод” Наталія Пархімовіч, ГАА “ДВС-СнабАгра” Вераніка Сіткоўская, ААТ “Карэліцкая сельгастэхніка” Галіна Толмач, бухгалтар  ГАА “Райца” Карэліцкага раёна Тамара Сак, намеснік галоўнага бухгалтара ДП “Царука” Кацярына Шарэйка.

Узнагароды таксама атрымалі  сямнаццаць старшынь прафкама ў сувязі з правядзеннем справаздачна-выбарчай кампаніі.

Екатерина КУКАНОВА

фото автора