Поздравление Кореличского райисполкома и районного Совета депутатов с Днем отца
Паважаныя мужчыны, таты і дзядулі!
Ад усяго сэрца віншуем вас з выдатным святам — Днём бацькі!
Бацька— гэта не проста слова. Для маленькага дзіцяці тата з’яўляецца асноўным складнікам яго жыцця. Для падлетка тата становіцца тым чалавекам, які дапаможа разабрацца ў жыццёвых пытаннях. Для дарослага чалавека тата — той чалавек, які сагрэе ў жыццёвую завіруху і падставіць плячо ў бядзе.
У жыцці кожнага з нас бацька іграе важную ролю, з’яўляючыся асновай сям’і і галоўным яе захавальнікам, гарантам абароны і мудрым дарадцам, прыкладам для пераймання і настаўнікам!
Шчыра жадаем усім мужчынам сямейнага дабрабыту, гонару за сваіх дзяцей і ўнукаў, моцнага здароўя і веры ў свае сілы ў штодзённай і нялёгкай працы — быць бацькам!
Са святам!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў