Работники культуры Кореличчины отметили профессиональный праздник


Калі ўсе адпачываюць, яны працуюць. Гэта – пра работнікаў сферы культуры, якія ў нядзелю 13 кастрычніка адзначаць сваё прафесійнае свята.

Адпачываць і быць гледачамі – гэта, сапраўды, не для іх! І толькі прафесійнае свята сабрала ў канцэртнай зале Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці  прадстаўнікоў некалькіх пакаленняў, работнікаў усіх прафесій і спецыяльнасцяў  сферы культуры раёна.

Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі старшыня Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Андрэй  Гардзей, намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Яўген  Чычкан, настаяцель храма святых апосталаў Пятра і Паўла айцец Ігар Пірог.

Са словамі віншавання да работнікаў культуры звярнуўся старшыня райвыканкама Андрэй Гардзей:

  • У сферы культуры працуюць сапраўдныя прафесіяналы, адданыя любімай справе. Значнасць гэтай прафесіі цяжка пераацаніць, бо менавіта культура фарміруе духоўны здабытак нацыі, забяспечвае пераемную сувязь пакаленняў, уплывае на маральныя асновы грамадства, прывівае любоў да Радзімы, яе мінулага і сучаснасці. Дзякуючы вашым крэатыўным ідэям і штодзённай карпатлівай працы Карэліччына жыве цікавым жыццём. Многія брэндавыя мерапрыемствы, творчыя праекты сталі традыцыйнымі і карыстаюцца вялікай папулярнасцю сярод дзяцей, моладзі і старэйшага пакалення.

У сённяшні няпросты час уплыў культур  узрос. Мы часцей сталі задумвацца аб вечных каштоўнасцях, аб ідэалах дабра і справядлівасці, міласэрнасці і міжнацыянальнай згодзе.

Кіраўнік раёна падзякаваў  вялікай камандзе работнікаў устаноў клубнага тыпу, дадатковай адукацыі, бібліятэк, музея, музыкантаў, кіраўнікоў калектываў,  ветэранаў і проста ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці за тую велізарную працу, якая вядзецца ў раёне. Пажадаў моцнага здароўя і дабрабыту, міру і дабра,  натхнення, невычэрпнай энергіі, творчага пошуку і новых дасягненняў.

Андрэй Валер’евіч уручыў Ганаровую грамату Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта  Аксане БАСЮК, загадчыку аддзела метадычнай работы ДУ “Карэліцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці».

Падзячным лістом Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў узнагароджана Таццяна КУЛАК,  настаўнік па класе харавых дысцыплін, ДУА “Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў».

Ганаровай граматай упраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджана  Святлана РУСАК, загадчык аддзела культуры і вольнага часу «Цырынскі Дом культуры».

 

З прафесійным святам пысутных павіншавала загадчык сектара культуры Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Наталля Шпакоўская, якая адзначыла, што пярэдадзень свята – выдатная нагода для таго, каб аддаць належнае многім пакаленням работнікаў культуры, якія ўнеслі значны асабісты ўклад у захаванне і развіццё неацэнных традыцый нашага краю. Выказала словы падзякі за адданае служэнне абранай справе, за намеры і справы, звернутыя да сэрца і душы чалавека, за святло любові і згоды, якое работнікі культуры  нясуць людзям.

Наталля Леанідаўна  ўручыла Ганаровую  грамату сектара культуры Карэліцкага райвыканкама  Жэбрак  Святлане, культарганізатару аддзела культуры і вольнага часу «Карэліцкі маладзёжны цэнтр культуры», Нячай Святлане, загадчыку Мірскай гарпасялковай бібліятэкі, Жук Алене, настаўніку ДУА «Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў», Ведзянеевай Вользе, дырэктару ДУА ”Мірская дзіцячая школа мастацтваў».

Падзячнае пісьмо сектара культуры Карэліцкага райвыканкама атрымалі: Дубчонак Святлана, культарганізатар аддзела культуры і вольнага часу “Красненскі Дом культуры”, Шыманская Таццяна, настаўнік ДУА “Карэліцкая Дзіцячая школа мастацтваў”, Рахманька Таццяна, бібліятэкар ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка”, Нячай Віталій, настаўнік ДУА “Мірская дзіцячая школа мастацтваў”.

Граматай Карэліцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання ”Беларускі саюз жанчын» узнагароджана Марына Пісарык, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі, дзяржаўнай установы культуры “Карэліцкая раённая бібліятэка”.

Дыплом сектара культуры Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта за перамогу ў аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю работы па ахове працы   атрымала ДУК  «Карэліцкая раённая бібліятэка».   Дыплом лаўрэата сектара культуры Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ўручылі  ДУА “Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў”.

 

На сцэне віталі і тых, хто не працуе ў сферы культуры, але непарыўна з ёй звязаны. Яны ўдзельнікі аматарскіх аб’яднанняў, клубаў па інтарэсах і актыўныя чытачы нашага раёна.

Да мікрафона запрасілі старшыню прафсаюзнага камітэта работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Карэліцкага раёна Юлію  Шахрай. Яна выказала ўдзячнасць і падзяку ўсім, хто прысвяціў сваё жыццё культуры, хто захоўвае вечныя каштоўнасці – традыцыі і спадчыну, спрыяе развіццю культурнага і духоўнага патэнцыялу нашага раёна і дзяржавы ў цэлым.

Прафсаюзны лідар уручыла Падзяку Карэліцкай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму   Але Бязняк, настаўніку ДУА «Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў» , Наталлі Якубчык, прыбіральніку памяшканняў  ДУА «Карэліцкая раённая бібліятэка», Святаславу Адзярэйку,  вадзіцелю ДУА  “Карэліцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці».

 

Са сцэны гучалі словы віншавання з нагоды прафесійнага свята ад сацыяльных партнёраў і спонсараў галіны культуры.

Не засталіся без увагі і ветэраны, заслужаныя работнікі культуры. Ім было прысвечана шмат цёплых слоў.

Таксама ў гэтым годзе галіна культуры раёна папоўнілася трыма маладымі спецыялістамі. Моладзь атрымала наказ – заўсёды быць на вышыні і годна працягваць справу старэйшых пакаленняў.

Падчас урачыстасці  прагучалі нумары мастацкай самадзейнасці ў выкананні Ірэны Бяляк, Аляксандра Жамойды, Вольгі Несцер і Святланы Гавіны.

Яркі канцэрт да прафесійнага свята Карэліцкім калегам падарыў  таленавіты арт-гурт “Багач”.

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара