Пикет по сбору подписей за выдвижение кандидатов в Президенты Республики Беларусь прошел в агрогородке Турец
Не толькі ў гарадах, але і ў сельскіх населеных пунктах праходзіць актыўны збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. 21 лістапада карэспандэнт раённай газеты “Полымя” назірала за работай членаў ініцыятыўнай групы ў аграгарадку Турэц.
Член ініцыятыўнай групы Юлія Трот падзялілася:
— 26 студзеня нам, беларусам, трэба будзе зрабіць важны выбар. Упэўнена, нашы землякі прымуць узважанае рашэнне, дзякуючы якому Беларусь працягне ўпэўнена ісці па шляху развіцця і стварэння. Электаральная кампанія набірае абароты. Радуе, што людзі дэманструюць актыўны ўдзел у найважнейшай грамадска-палітычнай падзеі і паказваюць прыклад свядомых грамадзян.
— Усе мы хочам жыць у мірнай, незалежнай краіне. Для гэтага грамадства павінна быць адзіным. Кожны працаўнік прадпрыемстваў і арганізацый на сваім працоўным месцы добрасумленна выконваючы свае абавязкі ўмацоўвае эканамічны патэнцыял дзяржавы, каб рос дабрабыт кожнай сям’і. У мяне выразная пазіцыя: заўсёды выконваю свой грамадзянскі абавязак — удзельнічаю ў выбарах, — адзначае жыхарка аграгарадка Ірына Загібайлава.
Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара