Многодетный отец Виталий Кужелевич: «Социальная политика в Беларуси направлена на то, чтобы нас, белорусов, было больше»
Электраманцёр аварыйна-выязной брыгады Карэліцкага раёна электрычных сетак філіяла “Лідскія электрычныя сеткі” РУП “Гроднаэнерга” Віталій Кужалевіч лічыць, што кожны ў адказе за будучыню. Ад нашага выбару будзе залежыць шчаслівае заўтра дзяцей, годнае жыццё бацькоў на заслужаным адпачынку.
— Я перакананы, што прыняць удзел у выбарах павінен кожны. Асабіста для мяне выбар пры галасаванні заснаваны на трох простых рэчах: чалавек павінен хварэць за сваю краіну, за захаванне стабільнасці і міру ў нашым грамадстве, умець адстойваць інтарэсы людзей.
Многія памятаюць, як жылося ў 90-я гады, калі не было ніякай стабільнасці, і міжвольна аналізуючы трыццацігадовы шлях развіцця краіны, адзначаюць, наколькі змянілася ў лепшы бок жыццё сёння. Прэстыж статусу шматдзетнай сям’і вяртаецца шмат у чым дзякуючы асабістай пазіцыі дзеючага Прэзідэнта. У нашай сям’і выхоўваецца трое дзяцей, і мы на сабе адчулі дзярждапамогу. Льготы, якія прадастаўляюцца дзяржавай, з’яўляюцца вялікай падтрымкай для тых, хто сапраўды хоча працаваць, стварае вялікія і моцныя сям’і, клапоціцца пра дзяцей, прывівае ім правільныя каштоўнасці, вучыць адказнасці. Бясплатнае харчаванне для дзяцей, матэрыяльная дапамога, каб сабраць дзяцей у школу… Можна доўга пералічваць. І самае галоўнае – гэта падтрымка ў вырашэнні жыллёвага пытання. Дванаццаць гадоў мы жывём у двухпакаёвай кватэры, пабудаванай па льготным крэдыце. Калі наша сям’я набыла статус “шматдзетная”, скарыстаўшы сямейны капітал, мы купілі дом. І зараз усе разам будуем наш будучы сямейны ачаг, а дзеці дапамагаюць. Вельмі чакаем наваселля. Сацыяльная палітыка дзяржавы сапраўды накіравана на тое, каб нас, беларусаў, было больш. Мы не хвалюемся за будучыню сваіх нашчадкаў, якія таксама будуць ствараць і берагчы тое, над чым працавалі мы дзеля іх.
Кацярына КУКАНАВА