Алексей Гаврош встретился с жителями д. Любаничи

Сустрэчы прадстаўнікоў раённай улады з людзьмі ў працоўных калектывах, па месцы жыхарства ўжо сталі добрай традыцыяй. Іх мэта – даведацца пра тое, што хвалюе насельніцтва, якія ёсць праблемы, у чым трэба дапамагчы. Старшыня  раённага Савета дэпутатаў Аляксей Гаўрош і  старшыня Лукскага  сельвыканкама Генадзій Арцюх правялі сустрэчу з жыхарамі  вёскі Любанічы  Лукскага  сельсавета.

Аляксей Гаўрош коратка праінфармаваў  вяскоўцаў, чым жыве цяпер Карэліччына, як развіваецца дарожнае будаўніцтва. Ён адзначыў, што сёлета нямала зроблена  ў гэтым кірунку і падзяліўся планамі на наступны год:

— Асфальтаванне гравійнага выканання ўчасткаў дарогі Навасёлкі-Сэрвач- Любанічы закладзена на  2025 год.

Па словах Аляксея Іванавіча, пэўная праца праводзіцца з пустуючымі дамамі. Іх лёс залежыць у першую чаргу ад таго, ці ёсць у дома праваўладальнікі. Калі будынак  прызнаецца безгаспадарным, выканаўчы камітэт мае права прыняць адно з рашэнняў аб далейшым яго выкарыстанні: дом можа быць знесены або прададзены. Вядома, улады зацікаўленыя ў апошнім, бо першае не з танных.

Потым перайшлі непасрэдна да праблем мясцовых жыхароў. Занепакоены вяскоўцы, што ў вёсцы ёсць старыя дрэвы, якія, на іх думку, неабходна спілаваць. На што старшыня сельвыканкама  адказаў, што вялікія дрэвы каля царквы хутка будуць спілаваны, сельсавет ужо атрымаў на гэта дазвол.

Генадзій Мікалаевіч нагадаў вяскоўцам правілы супрацьпажарнай бяспекі  ў асенне-зімовы перыяд:

– Адна з галоўных прычын узнікнення пажараў у дамах вяскоўцаў – безадказнае стаўленне гаспадароў жылля да пячнога ацяплення.  Таму  ў чарговы раз вам нагадваю, што комін печы не павінен мець расколін і павінен быць пабелены, а на падлозе, каля печы,  абавязкова павінен  быць  перадтопачны ліст. У памяшканні, дзе вы адпачываеце, ніколі не грэбуйце супрацьпажарным апавяшчальнікам, які неабходна трымаць заўсёды ў рабочым стане., бо гэта прылада ўжо выратавала не адно жыццё.

Усе пытанні, якія прагучалі падчас дыялогу, узятыя на кантроль.