В Кореличах прошла диалоговая площадка «Президентская республика: голос молодежи»
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” запусціла па ўсёй краіне серыю дыялогавых пляцовак “Прэзідэнцкая рэспубліка: голас моладзі”, мэта якой — расказаць моладзі аб зменах у Беларусі за 30 гадоў і нагадаць аб набліжаючыхся выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Старшыня Карэліцкай РА РГА “Белая Русь” Іна Лейка сустрэлася з актывам пярвічных арганізацый і актывам РК ГА “БРСМ”. У ходзе сустрэчы вучні і настаўнікі школ раёна даведаліся аб дасягненнях нашай краіны за 30 гадоў незалежнасці, і чаму Беларусь — сапраўды сацыяльна накіраваная дзяржава, у якой многае робіцца для народа. Таксама Іна Лейка засяродзіла ўвагу на развіцці сельскагаспадарчых і прамысловых прадпрыемстваў раёна, расказала аб ходзе аднаўлення славутага Мірскага замка.
Таксама на сустрэчы было разгледжана пытанне аб стварэнні на Карэліччыне валанцёрскага цэнтра, які будзе каардынаваць дзеянні валанцёраў раёна. Першы сакратар Карэліцкага РК ГА “БРСМ” Таццяна Шэўчык адзначыла, што валанцёрства — выдатны спосаб праявіць сябе праз здзяйсненне добрых учынкаў, дапамогу тым, каму гэта неабходна.