Чемпионка по футболу из Слонимского района и девушка-сварщик из Ошмянского. Рассказываем о талантливых людях Гродненщины

Проект «Регион. Люди. Достижения».

Волковыск.png

В Волковысском районе…

Хранительница традиций

Янина Июльская – мастерица с золотыми руками. С детства начала постигать унаследованные секреты вязания и ткачества. И достигла вершин этого искусства. Уже почти четверть века создает уникальные изделия и обучает этому других на занятиях в Волковысском районном центре ремесел в Росси.

изображение_viber_2025-01-20_10-54-01-978.jpg

В минувшем году на коллегии управления культуры облисполкома  мастеру Янине Июльской вручено удостоверение народного мастера Беларуси.  Работы Янины Вацлавовны, как и других волковысских мастеров народного творчества, можно было увидеть на республиканской социально-культурной акции «Марафон единства» в Лиде.

Мастер работает в технике простого двухниточного ткачества, которое является нематериальной культурной ценностью Волковыщины. Каждый узор на полотне несет в себе глубокий смысл и историю. В своих работах Янина Вацлавовна воплощает любовь к родной земле, уважение к предкам и их труду.

– Ткать – непростое дело. Я заинтересовалась им в 10-летнем возрасте, когда этим ремеслом занималась моя тетя. Сегодня веду занятия, где обучаю детей его основам. Станок для работы привезен из родительского дома. Дети с удовольствием работают на нем, – рассказала Янина Вацлавовна. – Мне самой повезло с учителем Любовью Степановной Балень. Она меня всему научила, передала все тонкости и хитрости. Например, если в доме холодно, а ведь раньше обогревала жилье печь, то под кресенки ставили чугунок с углями, чтобы ниткам было тепло, и они не цеплялись друг за друга. В холодном помещении не ткали. Если нитки сцепливаются, наливают в миску молоко, берут щетку и смачивают нитки.

Мастер отмечает: простое двухниточное ткачество – основа всех остальных ткачеств.

– Есть белое браное, перебиристое, разные техники изготовления поясов и ковров.  В Лиде, к примеру, распространено белоузористое ткачество. А вот наше является основой для всех других ткачеств, – дополнила Янина Июльская.

Вороново.jpg

В Вороновском районе…

Трогательный подарок Первому

Картина Виктории Перепечо украсит интерьеры Дворца Независимости. Передала ее вороновская художница пресс-секретарю Президента Наталье Эйсмонт во время экскурсии, организованной для работников социальной службы страны и их подопечных.

Перепечо1.jpg

У Виктории тяжелая форма церебрального паралича, инвалидность 1-й группы. Руки не слушаются, но художница творит вопреки – создает картины ногами. Свой талант она раскрыла в территориальном центре социального обслуживания населения Вороновского района.

Работы, созданные нетрадиционным способом, увидели уже тысячи почитателей изобразительного и декоративно-прикладного искусства во время республиканской выставки «Творение сердец» благодаря инклюзивному проекту Белорусского союза женщин «Другая глубина» и XVII Международному фестивалю творчества инвалидов имени И.М. Лученка «Витебск-2024».

Дятлово.png

У Дзятлаўскім раёне…

Стыпендыяты Беларускага фонду міру

Сярод 58 таленавітых навучэнцаў і студэнтаў установаў адукацыі Прынёмання, якія дабіліся выдатных вынікаў у навуковым, грамадскім, культурным, спартыўным жыцці, стыпендыятамі Гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Беларускі фонд міру” сталі двое школьнікаў з дзятлаўскага краю.

MyCollages.jpg

На ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання ў моладзевы цэнтр “Гродна” былі запрошаны 11-класніца Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна Злата Гуз і 9-класнік гімназіі № 1 Дзятлава Арцём Конан.

Стыпендыятаў павіншавалі намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк, намеснік старшыні праўлення па міжнароднай дзейнасці ГА “Беларускі фонд міру” Андрэй Балабін, намеснік старшыні праўлення па гуманітарным супрацоўніцтве і грамадскай дзейнасці, Герой Беларусі Марына Васілеўская, старшыня праўлення Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскай арганізацыі Іван Калбаска.

У скарбонцы дасягненняў нашай маладой зямлячкі Златы Гуз – удзел у Рэспубліканскім тэлевізійным праекце “Я ведаю”, перамогі ў адкрытай абласной навукова-практычнай канферэнцыі “Навука перамагаць”, раённых этапах алімпіяды “Школа бяспекі” і інтэрнэт-конкурсе “Чалавек свайго лёсу” да 100-годдзя Васіля Быкава, поспехі ў прадметных алімпіядах.

– Сярод школьных дысцыплін мяне больш цікавяць біялогія і гісторыя, – падзялілася сваімі ўражаннямі Злата. – Лічу, што кожны чалавек абавязаны ведаць наша агульнае мінулае. Напрыклад, мая даследчая работа цесна звязана з маім родам, бо прадзед быў партызанам. Было вельмі цікава вывучаць яго лёс. Заканчваю выпускны клас, таму неаднаразова задумвалася аб выбары будучай прафесіі. Збіраюся паступаць у ГрДУ імя Янкі Купалы на спецыяльнасць “Інклюзіўная адукацыя”, хачу працаваць лагапедам. Калі казаць пра ўражанні ад цырымоніі ўзнагароджання стыпендыятаў, то вельмі рада, што мае веды і ўменні ацанілі.

Паспяховай вучобай і актыўнай грамадскай пазіцыяй вылучаецца і гімназіст Арцём Конан. Ён з’яўляецца ўдзельнікам клуба “Пошук” музея гімназіі № 1 “Гісторыя і культура народаў Дзятлаўшчыны”, піянерам-лідарам і членам ганаровай варты раённага савета ГА “БРПА”, уладальнікам дыплома І ступені абласнога этапу алімпіяды па фізіцы другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

– Здарылася так, што я не змог прысутнічаць на ўрачыстасці, бо ўдзельнічаў у абласным этапе алімпіяды па фізіцы, таму пасведчанне аб стыпендыі “Беларускага фонду міру” мне ўручылі на гімназічнай лінейцы, – расказаў Арцём Конан. – Калі даведаўся пра ўзнагароду, быў рады, бо стараюся дасягаць поспехаў не толькі на ўзроўні раёна, таму старанна працую. Сваім равеснікам таксама жадаю, нават калі сумняваюцца, што ўсё атрымаецца, удзельнічаць у алімпіядах, конкурсах, жыцці горада, бо такі вопыт надае ўпэўненасці ў сабе, а кожная новая перамога матывуе рухацца далей. Калі паразважаць, што ў маім разуменні “мір”, то ён асацыіруецца з людскім шчасцем, узаемаразуменнем, выручкай, пачуццём адказнасці. У будучым я бачу сябе ў інжынернай прафесіі.

Зельва.png

В Зельвенском районе…

Подарок к профессиональному празднику

Ко Дню спасателя в поселке торжественно открыли после ремонта Зельвенский РОЧС.

Зельва2.JPG

К слову, реконструкция административного здания была начата в июне 2023 года. На ремонтные работы затрачено более 650 тысяч рублей, выделенных из областного бюджета. Строительство и проектировку вели бригады Зельвенского ПМС и Гродножилпроекта.

Личный состав и почетных гостей, среди которых руководство района и ветераны труда, поприветствовал заместитель начальника Гродненского областного управления МЧС Дмитрий Сукач:

– Как известно, одним из основных условий благополучия государства во все времена являлось надежное обеспечение национальной безопасности, которое активно поддерживает Президент страны. Сегодня нас здесь собрал достаточно весомый повод – открытие пожарного депо. Объект важный не только для нашего ведомства, а в первую очередь для местных жителей, потому что он является фундаментом безопасности в районе. Подразделение в Зельве полностью соответствует всем нормативным требованиям. И заслуга в этом Министерства по чрезвычайным ситуациям, местных органов власти и руководящего состава райотдела по ЧС. 

Дмитрий Иванович подарил начальнику Зельвенского РОЧС Сергею Бурдуку подарочный сертификат на мойку высокого давления для отдела.

Поблагодарил пожарных-спасателей за службу на благо Зельвенщины глава района Денис Ольшевский:

– У вашей структуры довольно длительная история: вы трудитесь для людей более 100 лет. Самое главное – вам безукоризненно доверяет наше население. У вас на счету тысячи спасенных жизней земляков. Спасибо за труд! 

Поздравил с профессиональным праздником собравшихся и председатель районного Совета депутатов Вадим Панасик.

Лучшим сотрудникам РОЧС за значительный вклад в развитие и совершенствование деятельности по защите населения и территорий страны вручили заслуженные награды.
Так, юбилейной медалью «20 лет органам и подразделениям по ЧС» отмечены Юрий Коленко, Александр Плавский, нагрудным знаком «Выдатнiк» – Алексей Баранский, грамотой областного управления МЧС Республики Беларусь – Сергей Врублевский и Сергей Даник. Благодарности начальника областного управления МЧС Республики Беларусь удостоены Евгений Ленец, Владимир Горный, Благодарственного письма председателя райисполкома – Михаил Шейко, райсовета – Наталья Марцута.

Под аплодисменты присутствующих символический ключ начальнику ПАСЧ-1 Максиму Матаху передал представитель организации, осуществлявшей строительные работы, заместитель директора предприятия мелиоративных систем Андрей Кедало. После этого право перерезать символическую красную ленту было предоставлено Денису Ольшевскому, Дмитрию Сукачу, Сергею Бурдуку и Андрею Кедало.

Кореличи.png

У Карэліцкім раёне…

Сакрэт даўгалецця

Жыхарка Карэліч Надзея Антонаўна Кісцень адзначыла 100-гадовы юбілей.

Надежда Антоновна Кистень2.JPG

У юбілейны дзень нараджэння ў доме Надзеі Антонаўны было шмат гасцей і кветак. Са стогадовым юбілеем жанчыну прыйшлі павіншаваць старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксей Гаўрош, намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Яўген Чычкан, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Іна Богуш і іншыя госці.

У гонар свайго юбілею Надзея Антонаўна задзьмула свечкі на святочным торце і падзякавала ўсім за праяўленыя да яе ўвагу і клопат.

– Ужо з новым пашпартам грамадзянкі Рэспублікі Беларусь буду галасаваць сёлета за нашага Прэзідэнта, – дадала жанчына.

Надзея Антонаўна нарадзілася 7 студзеня 1925 года на Навагрудчыне ў звычайнай сялянскай сям’і,  у якой выхоўвалася восем дзяцей. Гераіня аповеду  была самай меншай у сям’і.
– Усякае было:  жыццё на акупіраванай  палякамі тэрыторыі, Вялікая Айчынная вайна, пасляваенная галеча і  цяжкая праца. Бацькі трымалі вялікую гаспадарку,  абраблялі вялікі надзел  зямлі, таму дома заўсёды, як у народзе кажуць,  быў хлеб і да хлеба,  – паглыбілася ва ўспаміны жанчына. – Скончыла сямігодку.  Пачынала вучобу  пры паляках, а ўжо пры Саветах атрымала пасведчанне аб адукацыі. Асабліва цяжка і страшна было падчас вайны: і ад бамбёжкі ўцякалі, і ад немцаў хаваліся, але час ужо многае сцёр з памяці.

У юнацтве яна марыла стаць краўчыхай, але нешта не атрымалася, вось і пайшла дзяўчына працаваць у калгас. На вяселлі свайго старэйшага брата пазнаёмілася  з будучым мужам Сяргеем з вёскі Беразавец Карэліцкага раёна. Хутка і вяселле згулялі. Так за мужам і апынулася  на Карэліччыне.

– Надзея і Сяргей – цудоўная пара, – так казалі пра нас. Вельмі добрым і працавітым быў мой муж, ды і дачушкам любячым і клапатлівым бацькам. У мясцовым калгасе  карыстаўся павагай, бо заўсёды адказна ставіўся да даручанай справы. Пражылі разам душа ў душу 40 гадоў, выхавалі трох  дачок, далі ім  адукацыю. Спачатку жылі ў доме   бацькоў,  а калі пабудавалі свой, то і свякроў пайшла да нас жыць. Так  разам і жылі. Мы з мужам на працу хадзілі, яна дзяўчатак дапамагала падымаць і па гаспадарцы ўвіхалася. У  жніўні 1991 года  не стала майго гаспадара,  – успамінае жанчына.

Надзея Антонаўна ўсё жыццё працавала ў паляводстве. Пачынала ў калгасе імя Суворава.  Зараз гэта ДП “Чарняхоўскі-Агра”.  У асабістым дасье гераіні ёсць  граматы рознага ўзроўню,  падзякі  і  два значкі “Ударнік пяцігодкі”.

Да дзевяностагадовага ўзросту жанчына жыла ў роднай хаце, у вёске Беразавец, што на Карэліччыне. Увосень разам з усімі капала бульбу, магла і калодкі рассячы. Апошнія гады жыве ў дачкі Валянціны ў Карэлічах. Са слоў дачок, іх матуля  заўсёды адрознівалася аптымізмам і пазітыўным настроем.

Рэцэпт даўгалецця Надзеi Антонаўны – натуральныя прадукты, прагулкi на свежым паветры, прагляд навiн у СМI, любоў да блізкіх i пазітыўнае стаўленне да жыцця.
Дарэчы, у доўгажыхаркі  7 унукаў і 12 праўнукаў. Вочы жанчыны выпраменьваюць дабрыню і святло.

– Трэба любіць жыццё, добразычліва ставіцца да людзей, верыць, што дабро заўсёды на дабро адгукаецца, – зазначыла  Надзея Антонаўна.

Ошмяны.png

В Ошмянском районе…

Сменила плиту на сварочный аппарат

Белорусские женщины не боятся трудных профессий. Это доказывает на своем примере Габриэлла Милашевич, которая обучается сварочному мастерству в Ошмянском аграрно-экономическом колледже. 

5 (4).jpg

После окончания школы выпускница решила получить традиционную для женщины специальность – стать поваром. Однако, приходя на учебу, Габриэлла все более отчетливо понимала, что тортики, котлеты и супы – не ее стезя. Хотелось попробовать себя в совершенно другой сфере. Сварка и ковка интересовали и привлекали давно. Немного подумав, Габриэлла решила подать документы в Ошмянский аграрно-экономический колледж и получить специальность сварщика.

В группе она оказалась единственной представительницей прекрасного пола. Сперва однокурсники с недоверием посматривали на Габриэллу, считая, что девушке техническая специальность не по зубам. Но вскоре поняли, что глубоко заблуждались – на практических занятиях учащаяся давала фору однокурсникам. Вскоре ребята приняли Габриэллу в команду.

И сегодня в руках учащейся все спорится. Совсем недавно она провела реконструкцию родительского дома, обшив его сайдингом. 23-летняя Габриэлла уверена: нужно найти дело, которое будет дарить радость и вдохновение.

Слоним.png

В Слонимском районе…

Ксения Грипич из «Динамо-Минск» – чемпионка по футболу

В Минске завершился сезон лиги #WOOOOW среди девушек до 15 лет. Участие в турнире приняла воспитанница Слонимской детско-юношеской спортивной школы Ксения Грипич, которая выступала за столичную команду «Динамо-Минск».

1.JPG

Девочка учится в седьмом классе СШ №5. В свое время увлекалась плаванием, катанием на лыжах, пробовала себя в гандболе, легкой и тяжелой атлетике, но всегда была увлечена футболом – смотрела его по телевизору, наблюдала, как играют ребята во дворе. Так хотелось самой погонять мяч.

А потом стала играть в дворовой футбол с местной ребятней – ловко обводила, забивала. Подруги, все это видя, предложили записаться на секцию по футболу. На тот момент набиралась детская девичья футбольная команда «Слонимские львицы», которую тренировали Александр Гусар и Александр Кадовбик.

Команда создавалась при поддержке РФСК и отдела спорта и туризма Слонимского райисполкома. По словам Ксении, родители были не против ее увлечения. И ее записали в команду. Первая игра на выезде у юной футболистки состоялась в Гродно, и она этот матч хорошо помнит: забила три гола – получила за это приз и массу впечатлений.

Ксения продолжала забивать и показывать хорошую игру. На одном из турниров целеустремленная и перспективная слонимская футболистка была замечена и приглашена в знаменитый столичный клуб «Динамо-Минск». Девочку взяли выступать в роли правого полузащитника. За минскую команду она сыграла более десяти матчей. Забив несколько голов, помогла команде завоевать золотые медали чемпионата.

«Заветный кубок у нас. Было сложно, много впечатлений, были и грустные моменты, но мы справились», – пояснила Ксения.

Тренер Ксении Александр Александрович Гусар отметил, что с первой тренировки было видно, что Ксюша одаренная девочка, плюс ко всему по тестам она была лучшей – подтягивание на высоте, нестандартные движения, обманные финты.

Девочка, капитан слонимской команды, играет центральным нападающим, но, по словам тренера, она универсальный игрок – может стать и на ворота при необходимости. Очень ценят Ксюшу и в команде «Слонимские львицы».

Сморгонь.png

У Смаргонскiм раёне…

«Чароўны свет батлейкі» зіхацеў у Смаргоні

¦б¦-¦-TА¦¦¦-¦-TБ¦¦TЦTП ¦-¦-TВ¦¬¦¦¦¦TЗ¦-TЦ¦¦TЦ.JPG

Батлейшчыкі з розных куткоў Рэспублікі Беларусь з’ехаліся ў Смаргонь, каб паўдзельнічаць у ХІХ адкрытым рэгіянальным фестывалі батлеечных тэатраў «Чароўны свет батлейкі». Свята адбылося ў раённым цэнтры культуры. Тут сабраліся батлеечныя артысты з Гродна, Ліды, Магілёва, Лагойска, Ракава, Міра, Залесся і Смаргоні.

Журы фестывалю ўзначаліў былы акцёр Мінскага абласнога тэатра лялек «Батлейка» Уладзімір Владыка. Конкурсныя выступленні таксама ацэньвалі актрыса Мінскага абласнога тэатра лялек «Батлейка» Таццяна Паўлючук, начальнік аддзела культуры Смаргонскага райвыканкама Таццяна Ражэва і метадыст метадычнага аддзела Смаргонскага РЦК Вольга Крывянкова.

Старажыл сярод батлеечных калектываў – залеская «Батлейка», якой больш за 40 гадоў (кіраўнік Таццяна Несцюрына). Спектаклі па матывах містэрый, філасофскай, гістарычнай, этнаграфічнай накіраванасці, казкі і камедыі – усё гэта залескія артысты ўвасобілі ў жыццё за чатыры дзясяткі гадоў. На сёлетнім фестывалі батлеечнікі прадставілі «Святую ноч».

Пастаянныя ўдзельнікі фестывалю і ўзорны лялечны тэатр «Смаргонская батлейка» (цэнтр творчасці дзяцей і моладзі). Сёлета калектыву спаўняецца 12 гадоў. Штогод выхаванцы Іны Яновіч бліскуча выступаюць на розных імпрэзах. Гэтым разам на сцэне РЦК юныя артысты прадставілі пастаноўку «Шукайце кветку папараць».

Сярод удзельнікаў былi і супрацоўнікі Лагойскага гісторыка-краязнаўчага музея імя Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў. У музеі дзве батлейкі – стацыянарная і выязная. Музейшчыкі ставяць розныя спектаклі, у тым ліку калядныя і велікодныя. Часта выступаюць на розных імпрэзах, якія ладзяцца на Міншчыне.

Не ўпершыню ў Смаргоні завiтаў батлеечны тэатр «Валошкі» з Магілёва. Сваю пастаноўку «Рэпка на новы лад» на суд журы прадставілі магілёўскія батлеечнікі – настаўнікі і вучні са спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення. Юныя акцёры справіліся са сваімі ролямі цудоўна.

Журы адзначыла дыпломам кожны калектыў. А вось уладальнікамі першага месца сталі артысты ўзорнага тэатральнага калектыву «Жаронцы» Ракаўскага цэнтра народнай творчасці. Другое месца па­дзялілі батлеечны тэатр «Валошкі» з Магілёва, народны аматарскі тэатр «Батлейка» з Ліды і народны лялечны тэатр «Батлейка» Мірскага дзяржаўнага каледжа. На трэцім месцы – народны тэатр лялек «Батлейка» з Залесся. Прыз глядацкіх сімпатый «Батлейка Хіт» атрымалі юныя батлейшчыкі з Магілёва.