Кореличский райисполком, районный Совет депутатов, депутаты Александр Сонгин и Игорь Жук поздравляют с Новым годом

 

Паважаныя землякі!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з надыходзячым Новым 2025 годам. Гэта доўгачаканае свята аб’ядноўвае нас агульнымі надзеямі, марамі і памкненнямі, стварае атмасферу шчасця і прадчування цуду, дорыць радасць зносін з роднымі і блізкімі. Няхай надыходзячы год стане для ўсіх нас годам новых ідэй і здзяйсненняў, вялікіх поспехаў і знакавых падзей, годам дабрабыту і росквіту.

Няхай навагоднія святы напоўняць цяплом і гармоніяй кожны дом і ўсе самыя добрыя, светлыя і чыстыя мары спраўдзяцца. Жадаем вам моцнага здароўя, міру, шчасця і дабра! Няхай у сем’ях пануюць любоў і спакой, а кожны дзень дорыць пачуццё гонару – за сябе, за сваіх блізкіх, за нашу родную Беларусь!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Аляксандр Сонгін, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Ігар Жук, член Савета Рэспублікі  Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь