В агрогородке Райца состоялся пикет по повышению электоральной активности граждан
У Райцы развярнуўся пікет па павышэнні электаральнай актыўнасці грамадзян. Жыхарам аграгарадка ўручалі лістоўкі з запрашэннем на выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Жыхары Райцы не застаюцца абыякавымі і адзначаюць, што не могуць быць у баку ад важнейшай падзеі ў жыцці краіны.
— Людзі разумеюць, што ад іх голасу залежыць будучыня нашай краіны, — кажуць арганізатары пікета. — Таму яны падыходзяць, цікавяцца кандыдатамі, іх тэзісамі, абмяркоўваюць і адзначаюць, што абавязкова прымуць удзел у галасаванні.
— Прэзідэнт краіны павінен адстойваць інтарэсы народа, — кажа галоўны інжынер СВК “Свіцязянка-2003” Аляксандр Кухарчык. — Таму я спадзяюся, што абраны кандыдат будзе адпавядаць гэтай якасці і зробіць усё магчымае, каб Беларусь і далей заставалася гарантам стабільнасці і працвітання.