Чествование ветеранов, выступление инклюзивного хора и наведение порядка: чем живет Мирский сельсовет
Мірскі Сельсавет
Ушанавалі ветэранаў працы
Работнікі Мірскага сельсавета, птушкафабрыкі «Чырвонаармейская» і Мірскага ГДК наведалі 80-гадовых юбіляраў, якім уручылі падарункі і праспявалі песні. Сярод іх — ветэраны працы Надзея Арсеньеўна Нячай і Марыя Канстанцінаўна Сукала з аграгарадка Аюцавічы. Добрая традыцыя — ушаноўваць юбіляраў залатога ўзросту — будзе працягнута.
Хор «Радасць душы» — у Міры
Экзаршы інклюзіўны хор «Радасць душы» (кіраўнік Алена Маслава) прыхода храма свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі ў г. Мінску Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы наведаў з канцэртам г.п. Мір. Гэта адзіны ў Беларусі хор, у якім побач са звычайнымі дзецьмі спяваюць іх аднагодкі з інваліднасцю па зроку і іншымі парушэннямі здароўя. Арганізатарам мерапрыемства стала Мірская дзіцячая школа мастацтваў.
На сцэне Мірскага ГДК выканалі свае творы два харавыя саставы, сярэдні і старэйшы. Некаторыя ўдзельнікі хору выконвалі творы асабістага сачынення.
На сустрэчы прысутнічалі вучні і настаўнікі сярэдняй школы г.п. Мір, настаяцель храма Святой Троіцы, іерэй Фёдар Лукашэвіч, жыхары гарпасёлка.
Удзельнікам хору ўручылі сувеніры і арганізавалі экскурсію па Мірскім замку.
Спілавалі 23 пагражаючых дрэвы
Пытанне навядзення парадку знаходзіцца пад пастаянным кантролем работнікаў Мірскага сельсавета. Нядаўна па звароце жыхароў вёскі Беражна спілаваны 23 старыя ліпы. Дрэвы даўно аджылі свой век і пагражалі падзеннем. Зараз праводзяцца работы па ўборцы і вывазе галля і адходаў, якія ўтварыліся пасля высечкі.
Галіна СМАЛЯНКА