Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Александр Сонгин отметил достойную организацию проведения выборов на Кореличчине (+видео)
9 жніўня ў Карэліцкім раёне сумесна з міжнароднымі назіральнікамі ад МПА СНД з візітам знаходзіўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сонгін.
— Мы дэталёва азнаёміліся з ходам галасавання ў Карэліцкім раёне, наведалі як абодва выбарчыя ўчасткі ў райцэнтры, так і ў іншых вашых населеных пунктах — у Міры, Турцы і Райцы. І засталіся задаволеныя ўбачаным, — падкрэсліў парламентарый. — Заўжды прыемна назіраць за такой зладжанай працай участковых камісій, адказнымі адносінамі да сваіх абавязкаў мясцовых назіральнікаў і шырокай увагай да выбараў непасрэдна жыхароў раёна. Важны і той факт, што на Карэліччыне намі не зафіксаваны парушэнні, галасаванне ідзе згодна з заканадаўствам у атмасферы ўзаемапавагі і паразумення. Хочацца пажадаць надалей захаваць такі добры і плённы настрой!
Служба інфармацыі «Полымя»