С начала 2020 года дорожники Кореличчины отремонтировали 14 км дорог
З пачатку бягучага года работнікі Карэліцкага ДРБУ-158 выканалі значныя аб’ёмы работ, у выніку чаго пэўныя ўчасткі дарог раёна сталі камфортнымі для перамяшчэння як вадзіцеляў, так і пешаходаў.
Па словах начальніка планава-вытворчага аддзела Карэліцкага ДРБУ-158 Юрыя Бабанскага, на сённяшні дзень дарожнікамі адрамантавана 14 км дарожнай вопраткі раёна. Завершаны капітальны рамонт пад’езда да асфальтабетоннага завода “Беразавец” працягласцю 0,6 км. На астатніх участках дарог праведзены бягучы рамонт. Так, значныя паляпшэнні адчулі наступныя ўчасткі дарожнай сеткі Карэліччыны: Беразавец–Лукі–Далматаўшчына (3,3 км), два ўчасткі аўтадарогі Карэлічы–Валеўка–Наваельня, агульная працягласць якіх складае 4,6 км, і два ўчасткі дарогі Райца–Цырын–Навасёлкі (4,4 км).
Рыхтуецца да ўвядзення ў эксплуатацыю адрэзак аўтадарогі Трашчычы –Жухавічы–Цырын працягласцю 0,7 км, на якім вядзецца бягучы рамонт.
У планах работнікаў Карэліцкага ДРБУ рамонт асфальта-бетоннага пакрыцця ў в. Руднікі на ўчастку дарогі Палужжа–Машэвічы–мяжа Навагрудскага раёна працягласцю 0,9 км.
Аксана ЯНУШ
Фота Іны ЛЕЙКА