Кореличский райисполком и районный Совет депутатов поздравляют с Днем Конституции
Паважаныя жыхары Карэліччыны!
Віншуем вас з адным з самых значных святаў нашай дзяржавы — Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Для кожнага з нас Канстытуцыя стала гарантам правоў і свабод, адкрыла прастору для рэалізацыі асабістай ініцыятывы, самастойнасці і творчасці.
Наша задача — шанаваць і захоўваць закладзеныя ў ёй агульнанацыянальныя каштоўнасці, будаваць на іх аснове стабільную, прававую, дэмакратычную дзяржаву.
Цвёрда ўпэўнены, што стваральная праца кожнага жыхара Карэліччыны, усіх грамадзян нашай краіны дасць магчымасць яшчэ больш поўна рэалізаваць канстытуцыйныя нормы і прынцыпы, створыць умовы, якія забяспечваюць годнае жыццё і свабоднае развіццё грамадзян Беларусі.
Поспехаў усім нам у працы, новых дасягненняў, моцнага здароўя, міру і згоды, шчасця і дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў