Кореличский районный исполнительный комитет и районный Совет депутатов поздравляют с Днем работников культуры
Паважаныя работнікі культуры і ветэраны галіны!
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём работнікаў культуры!
Роля ўстаноў культуры і мастацтва ў грамадстве неацэнная. У іх, дзякуючы чулым і ўважлівым энтузіястам, захавана тое добрае, вечнае, мудрае, што абуджае ў сэрцах людзей пачуццё цеплыні, міласэрнасці, любові.
Работнікам культуры даверана адна з самых высакародных місій на зямлі — несці людзям радасць, святло, напаўняць іх жыццё святочным настроем, даваць надзею і веру ў лепшае, захоўваць сувязь паміж пакаленнямі, нацыянальныя традыцыі.
У культурнай сферы раёна працуюць сапраўдныя прафесіяналы — таленавітыя, улюблёныя ў сваю справу і верныя свайму пакліканню людзі.
Няхай гэтае свята надасць вам новыя сілы і натхненне для далейшай творчай дзейнасці. Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым сем’ям.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў