Праект “Бацькаўшчына”. Мірскі замак на скрыжаванні эпох

Сёння Мірскі замак не па чутках знаёмы кожнаму беларусу, аднак гледзячы на такое маштабнае збудаванне, цяжка ўявіць, што яшчэ некалькі дзясяткаў гадоў таму ён знаходзіўся ў вельмі незайздросным становішчы.

Мірскі замак да рэканструкцыі

Будаўніцтва легендарнага замка пачалося ў ХVI стагоддзі пры Юрыі Іллінічу. Потым будаўніцтва працягнуў Мікалай Хрыстафор Радзівіл па мянушцы Сіротка, які вырашыў зрабіць замак сваёй рэзідэнцыяй.

У 1655 годзе замак спустошылі казакі і расійскія салдаты. І толькі праз доўгія 30 гадоў за аднаўленчыя работы ўзялася Катажына Радзівіл. Аднак і тут рэканструкцыю абарвала вайна, а ў красавіку 1706 года ў мястэчка ўварваліся войскі шведскага караля Карла XII, якія знішчылі ўсё, што паспелі аднавіць.

У 1920-30 гг. пры князях Святаполк-Мірскіх быў адрамантаваны ўсходні корпус палаца і дзве вежы.

У 2007 годзе Мірскі замак наведаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, і за даволі кароткі тэрмін замак непазнавальна змяніўся, ператварыўшыся ў славутасць, якую ведаюць турысты ўсяго свету. Свае дзверы ён урачыста адчыніў 16 снежня 2010 года. Менавіта тады была адкрыта пастаянная экспазіцыя музея, якая налічвае 39 залаў, размешчаных у Паўночным корпусе і чатырох вежах.

Мірскі замак. Сучасны выгляд

Іна ЛЕЙКА

Фота з архіва рэдакцыі і адкрытых інтэрнэт-крыніц