Районный исполнительный комитет, районный Совет депутатов и парламентарии поздравляют с Пасхой
Паважаныя жыхары Карэліцкага раёна!
Сардэчна віншуем усіх праваслаўных хрысціян з Уваскрэсеннем Хрыстовым! Упрыгожанае першым дыханнем вясны, свята Вялікадня сімвалізуе вялікую перамогу жыцця, дабра і справядлівасці, напаўняе наша жыццё і сэрцы духоўнымі сіламі, верай і надзеяй, радасцю і цярпеннем.
Велікодныя сямейныя традыцыі маюць асаблівы маральны сэнс, аб’ядноўваюць людзей, ствараюць атмасферу цяпла і ўтульнасці.
Няхай Велікодная радасць дапаможа вам пераадолець усе жыццёвыя цяжкасці і выпрабаванні, прынясе душэўны спакой, радасць і шчасце, натхніць на новыя добрыя справы і ўчынкі.
Шчыра жадаем вам моцнага здароўя і дабрабыту, бадзёрасці духу і аптымізму, міру і паразумення!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Эльвіра САРОКА, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Аляксандр СОНГІН, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь